Ярмошына распавяла, колькі патэнцыйных кандыдатаў здалі подпісы на праверку


Пасля этапу збору подпісаў удзел у прэзідэнцкіх выбарах працягваюць сем чалавек. Пра гэта піша «Інтэрфакс-Захад».

Старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына 22 чэрвеня заявіла, што на праверку здалі подпісы сем чалавек.

Паводле яе, здалі сабраныя подпісы Аляксандр Лукашэнка, Віктар Бабарыка, Валерый Цапкала, Святлана Ціханоўскі, Ганна Канапацкая, Андрэй Дзмітрыеў і Сяргей Чэрачэнь. Ярмошына таксама адзначыла, што дакладная колькасць здадзеных подпісаў ад кожнага прэтэндэнта будзе высветлена па выніках праверкі. «Праверка будзе завершаная 30 чэрвеня», – удакладніла яна.

Кіраўніца ЦВК таксама праінфармавала, што па стане на раніцу 22 чэрвеня поўны пакет дакументаў для рэгістрацыі перадаў толькі Бабарыка.

Такім чынам, афіцыйны выбылі з перадвыбарчай гонкі 8 з 15 патэнцыйных кандыдатаў: Алег Гайдукевіч, Наталля Кісель, Аляксандра Таболіч, Юрась Губарэвіч, Вольга Кавалькова, Мікалай Казлоў, Юрый Ганцэвіч і Уладзімір Няпомняшчых.

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў