Ярмошына расказала, калі будуць пераабіраць Лукашэнку


Старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі Беларусі Лідзія Ярмошына 4 жніўня ў эфіры тэлеканалу АНТ назвала магчымую дату выбараў прэзідэнта краіны. Паводле яе, выбары могуць прайсці праз год – 30 жніўня 2020 года.

На думку старшыні ЦВК, самы аптымальны час для правядзення выбараў кіраўніка дзяржавы – гэта ранняя вясна. Але, адзначыла яна, вельмі мала пройдзе часу ад парламенцкіх выбараў.

Hавiны
Ярмошына распавяла, калі хоча правесці выбары
2019.07.30 12:51

«А для чаго мы тады пераносілі гэтыя [выбары. – Рэд. Belsat.eu]?» – сказала яна.

Лідзія Ярмошына мяркуе, што прэзідэнцкая кампанія хутчэй за ўсё пройдзе ў тэрмін, вызначаны Канстытуцыяй. Апошняя магчымая нядзеля – 30 жніўня 2020 года.

«Думаю, што гэта з вялікай верагоднасцю і ёсць дата выбараў», – сказала старшыня ЦВК.

На яе думку, у асноўным грамадзяне будуць знаходзіцца ў месцах сваёй рэгістрацыі.

Адзначым, што 30 жніўня доўгі час лічылася днём нараджэння дзейнага кіраўніка Беларусі Аляксандра Лукашэнкі, пакуль дату не змянілі на 31 жніўня.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў