Ярмошына прапануе вярнуцца да выбараў кіраўнікоў сельскіх адміністрацыяў


У Беларусі варта абіраць кіраўнікоў сельскіх і пасялковых выканаўчых органаў, а сельскія і пасялковыя саветы неабходна скасаваць. Пра гэта ў эфіры тэлеканалу СТВ заявіла кіраўніца ЦВК Лідзія Ярмошына.

Hавiны
Лукашэнка правёў нараду ў справе выбараў. Дату прызначаць у бліжэйшы час
2019.05.17 11:46

Паводле яе, сельскія і пасялковыя саветы – гэта дэкаратыўныя органы з мінімумам паўнамоцтваў. Лепш, на думку старшыні ЦВК, абіраць кіраўнікоў мясцовых сельскіх адміністрацыяў, якія б злучалі ў сабе функцыі і выканаўчай, і прадстаўнічай улады.

Аднак, прызнала Ярмошына, унесці такія змены можна толькі праз змены Канстытуцыі.

Калі такая мера спрацуе, старшыня ЦВК таксама гатовая падтрымаць і выбары кіраўнікоў раёнаў і гарадоў. Згадзіўся з такой прапановай і вядоўца шоу на СТВ, дэпутат Ігар Марзалюк.

Адзначым, што выбары кіраўнікоў мясцовых выканаўчых органаў у Беларусі былі скасаваныя ў выніку рэферэндуму 1996 года.

Аб’ектыў
Што зрабіць, каб вярнуць бел-чырвона-белы сцяг і герб «Пагоня»?
2019.05.14 22:40

Прапанавала старшыня ЦВК пазбавіцца і ад вылучэння кандыдатаў у дэпутаты працоўнымі калектывамі. А для пераходу да змяшанай або прапарцыйнай выбарчай сістэмы яна прапануе сыходзіць ад інстытуту адклікання дэпутата. Пакуль ён існуе, немагчыма ўвесці партыйныя спісы, заявіла Ярмошына.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў