Ярмошына прапануе прызначыць прэзідэнцкія выбары на дзень народзінаў Лукашэнкі


Кіраўніца ЦВК Лідзія Ярмошына ў інтэрв’ю праграме «Тыдзень» на СТВ распавяла, што прэзідэнцкія выбары, на яе думку, найлепей прызначыць на 30 жніўня 2020 году. Паводле словаў Ярмошынай у гэты дзень усе будуць знаходзіцца ўжо па асноўным месцы жыхарства.

«Таму што праз дзень, 1 верасня пачынаецца навучальны год. У нас працуюць усе навучальныя ўстановы, ужо яны адрамантаваныя, а менавіта там у нас размяшчаюцца ўчасткі для галасавання. Таму з арганізацыйнага пункту погляду гэтая дата абсалютна прымальная. З пункту гледжання вядзення перадвыбарнай агітацыі яна таксама добрая ў тым плане, што яна стварае спрыяльныя кліматычныя ўмовы для правядзення мерапрыемстваў на адкрытым паветры: пікетаў і мітынгаў», – заявіла кіраўнік ЦВК.

Старшыня ЦВК абгрунтавала гэтую дату і тым, што як раз менавіта 30 жніўня завяршаецца тэрмін паўнамоцтваў Аляксандра Лукашэнкі. Але, у той жа час, гэты дзень можа некаторых кандыдатаў не вельмі задаволіць, паколькі многія выбарнікі ў перыяд перадвыбарчай агітацыі будуць знаходзіцца ў іншых месцах, нехта ў адпачынках, удакладніла яна.

Пры гэтым Ярмошына адзначыла, што пакуль рана пра гэта гаварыць.

«Я думаю, што пасля выбараў у парламент я, вядома, абавязкова прыйду з дакладам да кіраўніка дзяржавы, і мы будзем абмяркоўваць разам з кіраўніцтвам парламента. Яны прызначаюць выбары ў найбольш прымальны перыяд і дату правядзення выбараў прэзідэнцкіх», – сказала кіраўнік ЦВК.

Hавiны
Лідзія Ярмошына распавяла, калі лепш правесці выбары ў Палату прадстаўнікоў
2019.04.19 17:41

СК belsat.eu

Стужка навінаў