Ярмошына прапанавала графік прысутнасці назіральнікаў на выбарчых участках


Цэнтральная выбарчая камісія прапаноўвае назіральнікам працаваць на выбарчых участках у некалькі зменаў. Выбарчыя камісіі самастойна вызначаць час для назіральнікаў.

ЦВК прапаноўвае падчас датэрміновага галасавання прысутнічаць назіральнікам у дзве змены: з 10:00 да 14:00 і з 16:00 да 19:00. 9 жніўня, у асноўны дзень галасавання, час магчымасці назіральнікам прысутнічаць на выбарчых участках дзеліцца на перыяды: з 08:00 да 15:00 і з 15:00 да заканчэння падліку галасоў.

«Тром першым у спісе акрэдытаваным назіральнікам прадстаўляецца магчымасць выбраць дату і перыяд ажыццяўлення назірання, астатнія даты і перыяды прапануюцца наступным назіральнікам», – гаворыцца ў паведамленні ЦВК.

У ЦВК таксама тлумачаць, што гэты парадак прымяняецца толькі на тых участках, дзе колькасць акрэдытаваных назіральнікаў перавышае квоты, усталяваныя ЦВК.

Раней Лідзія Ярмошына адзначыла, што лік назіральнікаў на ўчастку мае не перавышаць пяці ў асноўны дзень галасавання. Не больш за тры – пры датэрміновым галасаванні. Матывавала яна гэта захадай, каб спыніць распаўсюд каронавіруса. Вызначаць асобаў, дапушчаных да назірання, будуць паводле прынцыпу чарговасці – у звязку з парадкам падавання заяваў на акрэдытацыю.

Аб’ектыў
Цэнтральная выбарчая камісія Беларусі ўзялася за назіральнікаў
2020.07.22 23:04

СК belsat.eu

Стужка навінаў