Ярмошына параіла пазбавіць акрэдытацыі назіральніка, які зняў «укід бюлетэняў» у Берасці


Кіраўніца Цэнтрвыбаркаму Лідзія Ярмошына мяркуе, што назіральнік, які зняў на відэа спробу, з ягонага пункту гледжання, укінуць пачак бюлетэняў у скрыню для галасавання, парушыў закон і павінен быць пазбаўлены акрэдытацыі.

«Здымаць на выбарчым участку можна толькі са згоды старшыні ўчастковай камісіі. Нельга круціцца каля скрыні для галасавання. І тым больш нельга патрабаваць штосьці ў грамадзянаў. Ён што, участковы оперупаўнаважаны, каб яму дэманстравалі, што ў іх у руках?» – цытуе Ярмошыну TUT.BY.

Лідзія Ярмошына назвала абвінавачанні назіральніка «інсінуацыямі».

Аб’ектыў
Назіральнікі паказалі, як фальсіфікуюць вынікі галасавання
2019.11.13 22:19

«Мы не ведаем, што ў яе было ў руках. І выбарчая камісія, калі мы гаворым пра абуральныя факты, зусім ні пры чым, бо сам назіральнік пацвярджае, што выбарчая камісія выдала ёй толькі адзін выбарчы бюлетэнь. Таму тут інсінуацыі. Больш за тое, я магу сказаць, што ў нас, бывае, грамадзяне апускаюць не толькі бюлетэні, але і петыцыі ў скрыні для галасавання, каб яны дайшлі. Таму тут гэта ўсё на ўзроўні здагадак, створаны скандал, прычым створаны скандал праз віну назіральніка», – сказала старшыня ЦВК.

Нагадаем, што 13 лістапада назіральнік Юрый Вашчанчук зняў на відэа дзяўчыну, якая нібыта спрабавала ўкінуць пачак бюлетэняў на ўчастку № 37 Берасцейскай усходняй акругі № 3.

«У руках гэтая дзяўчына мела не менш за 20 бюлетэняў», – распавёў у размове з Belsat.eu Юрый Вашчанчук.

ВІДЭА
Назіральнік злавіў дзяўчыну, якая спрабавала ўкінуць пачку бюлетэняў на выбарчым участку
2019.11.13 15:14

ЮВ belsat.eu

Стужка навінаў