Ярмошына не будзе адмаўляцца ад датэрміновага галасавання: яно зручнае і эфектыўнае


Падчас парламенцкіх выбараў улады Беларусі не збіраюцца адмаўляцца ад практыкі датэрміновага галасавання, якую крытыкуе апазіцыя. Пра гэта ў эфіры Першага нацыянальнага каналу Беларускага радыё заявіла старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына.

Меркаванні
Што з вашым калькулятарам, Ярмошына?
2019.08.06 15:55

«Датэрміновае галасаванне вельмі эфектыўнае. Калі ўзяць выбары 2016 года, то 31 % выбарцаў прагаласаваў на выбарах датэрмінова. Гэтая форма вельмі зручная для выбарцаў, мы ад яе адмаўляцца не будзем», – расказала кіраўніца Цэнтральнай выбарчай камісіі.

Між тым апазіцыя заяўляе, што беларусаў масава прымушаюць да датэрміновага галасавання, пры якім бюлетэні лёгка падмяніць.

Hавiны
Выбарчыя камісіі зноў не пакажуць бюлетэняў назіральнікам
2019.08.06 17:48

Таксама Цэнтральная выбарчая камісія Беларусі не будзе сёлета рэкамендаваць выбарчым камісіям пры падліку галасоў паказваць бюлетэні назіральнікам на ўчастку. Такім чынам, яны не змогуць убачыць, за каго прагаласавалі выбарцы.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў