Ярмошына кажа, што сёлета рэгістрацыя кандыдатаў была «больш ліберальнай»


Старшыня ЦВК ацаніла рэгістрацыю кандыдатаў на сёлетніх парламенцкіх выбарах.

Увогуле зарэгістравалі 521 кандыдата, у той час як дакументы на рэгістрацыю падавалі 630 асобаў. 93 прэтэндэнтам адмовілі ў рэгістрацыі, яшчэ 16 адклікалі заявы аб жаданні балатавацца.

Кандыдатамі ў дэпутаты папярэдне зарэгістраваныя:

5 прадстаўнікоў Беларускай партыі «Зялёныя» (вылучаліся 5 асобаў);

38 – Беларускай партыі левых «Справядлівы свет» (46);

16 – Беларускай патрыятычнай партыі (18);

27 – Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) (28);

45 – Камуністычнай партыі Беларусі (52);

77 – Ліберальна-дэмакратычнай партыі (90);

57 – Абʼяднанай грамадзянскай партыі (67);

49 – Партыі БНФ (60);

18 – Рэспубліканскай партыі працы і справядлівасці.

«Магу сказаць, што працэс рэгістрацыі кандыдатаў быў сёлета больш ліберальным, чым чатыры гады таму. Адмоваў у рэгістрацыі было на 10% менш. Канкурэнцыя на выбарах будзе большай, сярэдняя напаўняльнасць акругі складае 4,7 чалавека на месца«, – адзначыла Лідзія Ярмошына.

Сярод тых, каго не зарэгістравалі – Алесь Лагвінец, які падчас збірання подпісаў на вылучэнне запомніўся сваймі крэатыўнымі пікетамі, а таксама арганізацыяй канцэрту Лявона Вольскага ў менскім мікрараёне Сухарава. Алесь Лагвінец мяркуе, што яго маглі не зарэгістраваць кандыдатам на падставе сфальшаванага дакументу, які патрапіў у акруговую камісію. Падрабязнасці – у нашым відэасюжэце ніжэй.

НМ, belsat.eu, паводле БелаПАН, фота – Наша Ніва

Стужка навінаў