Старшыня Цэнтрвыбаркама дала каментар журналістам.
Лідзія Ярмошына, кіраўнік ЦВК, прызнала, што відэа, у якім экс-кандыдатка ў прэзідэнты Святлана Ціханоўская заклікала беларусаў не выходзіць на пратэсты, было запісана ў яе кабінеце і на яе канапе. Пра гэта яна распавяла выданню «Камсамольская праўда» ў Беларусі». Справа ў тым, што канапу, якая фігуравала у запісе, інтэрнэт-карыстальнікі досыць хутка вылічылі: яна была вельмі падобная да той, што стаіць у кабінеце ў Лідзіі Міхайлаўны.
«Яна прынесла скаргу ў Цэнтральную камісію, дарэчы, у прысутнасці журналістаў. Мы запрасілі яе да мяне ў кабінет, бо з ёй хацелі сустрэцца, скажам так, два высокапастаўленых супрацоўніка органаў правааховы. Я іх прадставіла, яна засталася разам з адвакатам разам з імі. І я сышла», – сказала кіраўнік ЦВК.
Ярмошына таксама заявіла, што ЦВК адхіліла скаргі ўсіх альтэрнатыўных кандыдатаў.
«У нас жа выбару няма», – сказала яна.
– Калі устаноўленыя парушэнні, як яны лічаць, у гэтым выпадку выбары могуць быць прызнаныя несапраўднымі. Гэта значыць, цягам трох месяцаў павінна зноў прайсці наступная выбарчая кампанія з новымі кандыдатамі. Я і сказала: «Мы можам проста страціць краіну», – адзначыла Ярмошына, каментуючы разгляд скаргаў.
Відэазварот кандыдата ў прэзідэнты Святланы Ціханоўскай з’явілася ў Telegram-канале «Желтые сливы», які падазраецца ў супрацоўніцтве з дзяржаўнымі органамі.
Ціханоўская прачытала з паперкі зварот, у якім заклікае не выходзіць на пратэсты. На відэа ў Святланы запалоханы і заплаканы выгляд.
Пасля запісу звароту палітыка вывезлі ў Літву.
МГ/ТПbelsat.eu