Ярмошына дапусціла, што сыдзе ў адстаўку


Старшыня ЦВК на прэс-канферэнцыі з нагоды выбараў у Палату прадстаўнікоў пракаментавала магчымасць сыходу з пасады:

«Ці буду я працаваць? Усё можа быць. Пайду я ў адстаўку? Зноў з такой жа імавернасцю. Таму я нічога не магу адказаць, лічыце, што я інтрыгую», – сказала Ярмошына.

Гаворачы пра магчымага пераемніка, Ярмошына адзначыла, што падобныя пасады ў асноўным пераемнікаў не прадугледжваюць.

Раней Ярмошына казала, што ў 2016 годзе скончыць кар’еру – ейны кантракт дзее да канца года.

Лукашэнка прызначыў Ярмошыну старшынём ЦВК 6 снежня 1996 года, пасля таго як 14 лістапада незаконна (прызначэнне і адстаўка ўваходзіла ў кампетэнцыю Вярхоўнага Савета) адхіліў ад пасады Віктара Ганчара.

За сваю 20-гадовую кар’еру Ярмошына 4 разы кіравала хадой прэзідэнцкіх выбараў і выбараў у парламент (праводзіць пятыя), ды правяла рэферэндум, пасля якога паўнамоцтвы Лукашэнкі сталі неабмежаванымі.

ДР belsat.eu паводле Белта

Стужка навінаў