Японія зможа кантраляваць запуск ракетаў з Паўночнай Карэі


Пра паспяховы вывад японскім касмічным цэнтрам новага спадарожніка на арбіту стала вядома ў аўторак – праз 30 хвілінаў пасля ягонага запуску.

Запуск новага геалакацыйнага спадарожніка дазволіць Японіі стварыць аналаг амерыканскай сістэмы глабальнага пазіцыянавання – GPS.

Чацвёрты па ліку спадарожнік, што будзе выкарыстоўваецца для геалакацыі, дазволіць транспартным сродкам без кіроўцаў трымацца сваёй паласы на шашы, а дронам – сядаць ды дастаўляць пасылкі па месцы прызначэння

Таксама Японія – прынамсі тэарэтычна – будзе мець магчымасць знішчыць ракеты на стартавых пляцоўках у Паўночнай Карэі.

ДД паводле WSJ

Стужка навінаў