Японія фотажабамі змагаецца з тэрарыстамі «Ісламскай дзяржавы»


Японія адмаўляецца выкупляць у арганізацыі «Ісламская дзяржава» двух сваіх грамадзянаў. Прэм’ер-міністр Японіі заявіў, што не паддасца маніпуляцыі тэрарыстаў.

Чальцы гэтак званай «Ісламскай дзяржавы» ўзялі раней у Сірыі двух закладнікаў: прэзідэнта прыватнай вайсковай кампаніі «PMC Japan» Харуну Юкаву і журналіста-фрылансера Кэндзі Гота. За іхнае вызваленні ісламісты патрабавалі $ 200 млн. Гэткую суму японскі ўрад меў скіраваць на барацьбу з «Ісламскай дзяржаваю», падае echo.msk.ru.

У відэазвароце, які тэрарысты апублікавалі 20 студзеня, яны адвялі на збор грошай 3 дні. Пасля гэтага тэрміну, баевікі абяцалі забіць закладнікаў. Відэа паказвала японцаў у аранжавых робах, якія кленчылі ў пустыні, ім пагражаў нажом баявік, апрануты ва ўсё чорнае. Пасля гэтага тэрміну, баевікі абяцалі забіць закладнікаў. Відэа паказвала японцаў у аранжавых робах, якія кленчылі ў пустыні, ім пагражаў нажом баявік, апрануты ва ўсё чорнае. Тэрмін ультыматуму скончыўся 23 студзеня ўвечары, а сёння стала вядома, што тэрарысты забілі аднаго з закладнікаў, падае wap.gazeta.ru са спасылкай на тэлеканал «Аль-Джазіра».



Японская тэлерадыёкампанія «NHK» паведамляла, што прэм’ер-міністр Японіі Сіндзо Абэ і кіраўнік дыпламатыі Фуміа Кісіда робяць усё для вызвалення закладнікаў. Пры гэтым Абэ раней заяўляў, што не дазволіць тэрарыстам маніпуляваць. Патрабаванне грошай за закладнікаў кіраўнік японскага ўраду назваў «непрымальным актам тэрарызму». У сваю чаргу японцы адрэагавалі на захоп тэрарыстамі іхных суайчыннікаў сатыраю. Інтэрнаўты нават стварылі адмысловы конкурс на найлепшую фотажабу.

Тэрарыстычная арганізацыя «Ісламская дзяржава» упершыню пагражае падобнай расправай грамадзянам Японіі. З лістапада мінулага года ісламісты захапілі ў палон і пакаралі смерцю некалькі закладнікаў з іншых краінаў.

Некаторы час таму ісламісты апублікавалі відэаролік з пакараннем смерцю ў Сірыі двух мужчын, якіх называлі супрацоўнікамі расейскіх спецслужбаў. У ФСБ ад каментароў адмовіліся, а МЗС Расеі назваў ролік «правакацыяй». Пасольства Расеі ў Сірыі не пацвердзіла дадзеныя аб забойстве супрацоўнікаў ФСБ.

МЯ, belsat.eu, паводле echo.msk.ru, wap.gazeta.ru

Стужка навінаў