Японія будзе даваць бацькам $ 340 на аплату дзіцячых садкоў


Урад Японіі зацвердзіў праграму грашовай дапамогі на дзяцей дашкольнага ўзросту.

Інфармацыйнае агенцтва Kyodo паведамляе, што плануецца штомесяц выплачваць з дзяржаўнага бюджэту каля $ 340 на кожнае дзіця ва ўзросце ад 3 да 5 гадоў. Прымаць рашэнне пра выдачу дапамогі, будуць органы мясцовага самакіравання. Выплаты будуць распаўсюджвацца і на сем’і з высокім прыбыткам.

Праграма будзе ўводзіцца паступова. Плануецца, што ад красавіка 2019 года дапамогу будуць выплачваць на выхаванцаў дзіцячых садоў толькі ва ўзросце 5 гадоў. А ўжо ад красавіка 2020 года сістэма ахопіць усіх астатніх дзяцей, якія наведваюць садкі.

Таксама японскія ўлады не выключаюць, што такая сістэма пазней можа працаваць і ў дачыненні да школьнікаў і студэнтаў. Такім чынам Японія паступова хоча перайсці да бясплатнай сістэмы адукацыі.

Чытайце таксама:

«Настаўніца прымушае нас даядаць». Як харчуюцца школьнікі ў Берасці?

ГА, belsat.eu.

Стужка навінаў