«Яны проста хочуць бачыць мяне як кандыдата». Колькі Лукашэнка назбіраў подпісаў на мінулых выбарах


25 траўня на тэлеканале ОНТ выйшаў сюжэт, у які трапіла выказванне кіраўніка Беларусі з падзякамі беларусам за 200 000 подпісаў за ягонае вылучэнне ў якасці кандыдата ў прэзідэнты.

Аляксандр Лукашэнка падзякаваў сваёй ініцыятыўнай групе, кіраўніку свайго выбарчага штаба Міхаілу Ордзе за арганізацыю працы і беларусам за подпісы.

«Перадайце падзяку людзям ад майго імя за тое што яны падпісаліся за дзейнага прэзідэнта, я ім вельмі ўдзячны. Яны павінны разумець, што галасаваць яны будуць так, як яны захочуць. Яны проста хочуць бачыць мяне як кандыдата ў прэзідэнты, а на выбарах усе вызначацца, за каго галасаваць, гэта права кожнага чалавека», – сказаў Лукашэнка.

200 000? Гэта шмат для Лукашэнкі?

25 траўня кіраўнік Беларусі паведаміў, што за вылучэнне яго кандыдатам 15 групаў сабралі 200 000 подпісаў. Да рэкорда 2006-га трэба яшчэ 1.7 млн.

  • 1994 год – 154 тыс.
  • 2001 год – 396 тыс.
  • 2006 год – 1.9 млн.
  • 2010 год – 1.1 млн.
  • 2015 год – 1.7 млн.



Каб стаць кандыдатам у прэзідэнты трэба сабраць 100 000 подпісаў грамадзянаў Беларусі.

ЮВ belsat.eu

Стужка навінаў