Яны хацелі нас павіншаваць!

Уласна кажучы… што тут гаварыць?

Уладзімір Мацкевіч ізноў скажа, што ён мае рацыю і што на ўчасткі галасавання хадзіць не трэба было.

Аляксандр Класкоўскі напіша, што апазіцыя не здолела выпрацаваць адзінай стратэгіі ды запрапанаваць нейкі альтэрнатыўны афіцыйнаму план паводзінаў.

Валерый Карбалевіч падумае над безвыходнасцю нашай палітычнай сістэмы, у якой даўно ўжо не лічаць галасоў.

Андрэй Дынько і Валерка Булгакаў дуэтам узновяць песню пра тое, што адсутнасць дэмакратыі насамрэч не толькі не ўмацоўвае рэжыму, але руйнуе суверэнітэт, аддаючы ўладныя структуры пад кантроль Расеі.

Арсень Сівіцкі і Юрый Царык салодкай парачкай пойдуць па амбасадах, тлумачачы, што напраўду нічога экстраардынарнага не адбылося, бо ўжо лепш так, чым непрызнаннем вынікаў штурхнуць ўлады Беларусі ў абдымкі Крамля.

Hавiны
«Людзі перасталі размаўляць пра выбары». Падсумаванне кампаніі ад палітолага, сацыёлага і журналістаў
2019.11.17 19:43

Мне не застаецца нічога, акрамя як звярнуць увагу на вызначальныя для цяперашняй электаральнай кампаніі словы старшыні БТРК [Белтэлерадыёкампаніі. – Belsat.eu] Івана Эйсманта. У «Клубе рэдактараў» (здаецца, там) абмяркоўваўся выпадак з назіральнікам у Берасці, якому амаль удалося злавіць за руку маладую працаўніцу дзіцячага садка ў той момант, калі яна спрабавала ўкінуць у скрыню для галасавання пачак бюлетэняў.

Вось тады пане муж сваёй жонкі вельмі добра сказаў. Ён сказаў пра тое, што, можа быць, гэта былі зусім не бюлетэні, а пачак віншавальных паштовак.

Гэта значыць, атрымліваецца, нас усіх хацелі павіншаваць. Са святам.

Хлопцы, свята атрымалася.

Аб’ектыў
Не выбары, а трагікамедыя: укіды, канцэрты, гарэлка
2019.11.17 21:29

Нападпітку госці ціха сноўдаліся ад буфету да буфету, дэгустуючы дзе-нідзе бясплатную гарбату, і закусвалі танную гарэлку таннымі пячэнькамі. Пячэнькі, праўда, былі не з Дзярждэпу, як на кіеўскім Майдане, але таксама сышлі.

І… якое ж вяселле – без баяна, а свята – без бойкі? Замест баяна была нястомная Лідзія Ярмошына, а бойку абяцаў, як заўсёды, галоўны выбарнік краіны, недвухсэнсоўна намякаючы на тое, што ўжо пасля заканчэння прадугледжаных законам працэдураў усім назіральнікам галовы паадкручваюць і рукі паадрываюць. Ну, скажам, не ўсім. Але асабліва надакучлівым. Тым, хто замінаў працаваць.

Hавiны
БТ вінаваціць «Белсат» у «дэбошы» на сустрэчы з кандыдатам. Глядзіце, як усё было насамрэч
2019.11.17 22:18

Чым не свята? Іван Міхайлавіч, налівай! Паштоўкі з віншаваннямі хай дзяўчынка пашле на адрас, вядомы ўсім нам з дваровага нашага дзяцінства. Там, напэўна, усе прачытаюць. На некаторыя, магчыма, адкажуць.

Свята адбылося.

Рэдакцыя можа не падзяляць меркавання аўтара.

Стужка навінаў