«Яны апускалі галовы, а цягнік праязджаў над імі!» Неверагодная гісторыя сабачай вернасці


Цягам двух дзён два сабакі былі разам на чыгуначных рэйках нягледзячы на смяротную небяспеку.

У сацыяльных сетках зʼявіліся фота і відэа пра двух сабакаў з сяла Цэглаўка ў Закарпацці. Паводле карыстальніка «Facebook» Дзяніса Малафеева, які змясціў аповед, два дні запар кабель ахоўваў сваю сяброўку, якая ляжала параненая на рэйках.

«Некалькі спробаў прыбраць жывёліну з рэйкаў не мелі плёну, бо кабель усяляк абараняў яе ад нас! У пэўны момант я заўважыў цягнік і мне стала не па сабе. Пачуўшы сігнал машыніста, кабель падышоў да сукі, прыціснуўся і лёг побач з ёй. Абедзве жывёліны апусцілі галовыі цягнік праехаў. Рабяты, кабель рабіў так двое содняў запар!», – піша Дзяніс Малафееў.

Паводле інтэрнаўта, валанцёрам удалося забраць сабакаў у прытулак.

МЛ, belsat.eu

Стужка навінаў