«Кінулі як лоха». Януковіч пра падзеі ў лютым 2014-га


Прэзідэнцкі тэрмін: 25 лютага 2010 – 22 лютага 2014 гг.

Былы прэзідэнт Украіны Віктар Януковіч абвінаваціў прадстаўнікоў краін ЕЗ у тым, што яны ў лютым 2014 году падманулі яго. Паводле Януковіча заходнія палітыкі запрасілі яго заключыць пагадненне з украінскай апазіцыяй, а затым прызналі законным яго адхіленне ад улады.

Экс-прэзідэнт Украіны заявіў, што некалькі дзён таму вярнуўся ў Расею з-за мяжы, дзе быў на лячэнні. У гэты час – завочна – судом у Кіеве Януковічу быў вынесены прысуд па абвінавачванні ў дзяржаўнай здрадзе, яго прысудзілі да 13 гадоў пазбаўлення волі.

«Мяне кінулі як лоха», – сказаў Януковіч у сераду на прэс-канферэнцыі ў Маскве.

Януковіч рэзка раскрытыкаваў улады Украіны, абвінаваціў прэзідэнта Пятра Парашэнку ў нежаданні «вярнуць мір» у краіну. Па словах Януковіча, Украіна стала «крыніцай вайны і нестабільнасці», а ў канфлікт «мімаволі» былі ўцягнутыя «ЕЗ, ЗША і, вядома, Расея». Януковіч таксама раскрытыкаваў эканамічную палітыку ўладаў Украіны і заявіў, што 5 гадоў, што прайшлі з часоў Майдана, былі «самымі чорнымі« у яе гісторыі як незалежнай дзяржавы. Ён таксама раскрытыкаваў улады ў Кіеве за падтрыманне аўтакефальнай Праваслаўнай царквы Украіны. Па словах Януковіча, выбары прэзідэнта ў сакавіку 2019 года не будуць сумленнымі і свабоднымі.

Януковіч таксама вярнуўся да тэмы забойства ўдзельнікаў кіеўскага Майдана ў лютым 2014 года, назваў злачынствы «жудаснай правакацыяй»і ўсклаў адказнасць за іх на «арганізатараў Майдану».

Віктар Януковіч у лютым 2014 года на тле масавых вулічных пратэстаў збег з Кіева, пасля чаго быў адхілены Вярхоўнай радай ад улады. Апошнія гады ён жыве ў Расеі, сцвярджае, што быў адхілены ад улады незаконна.

За дзяржаўную здраду – 13 гадоў. Суд агучыў прысуд Януковічу

СК, belsat.eu, паводле svoboda.org

Глядзі таксама
Каментары