Януковіч павіншаваў Зяленскага і пажадаў «не падвесці» ўкраінскі народ


Былы прэзідэнт Украіны Віктар Януковіч, які ўцёк з краіны ў Расею ў 2014 годзе пасля расстрэлу пратэстоўцаў на Майдане, павіншаваў Уладзіміра Зяленскага з перамогай на прэзідэнцкіх выбарах.

Зварот да Зяленскага ад імя Януковіча апублікаваў у сваім «Facebook’у» прэс-сакратар экс-прэзідэнта Юрый Кірасір.

У сваім віншаванні Віктар Януковіч пажадаў будучаму прэзідэнту Украіны «моцнага здароўя, блаславення ад Госпада і поспехаў на Вашай высокай і адказнай пасадзе».

«Я хачу нізка пакланіцца мудраму ўкраінскаму народу, які не даў сябе падмануць, не паддаўся на правакацыі і хлусню, а зрабіў свядомы выбар. Украінцы даверыліся Вам і спадзяюцца на тое, што Вы вернеце нашаму народу мір і росквіт. Не падвядзіце іх», – гаворыцца ў віншаванні.

У 2014 годзе Уладзімір Зяленскі падтрымаў Майдан і папрасіў Януковіча сысці.

Па выніках апрацоўкі 95 % бюлетэняў Зяленскі набраў у другім туры прэзідэнцкіх выбараў 73,19 % галасоў. За Пятра Парашэнку прагаласавала 24,48 %.

Рэпартаж
Эмінем, канфеці і Галабародзька ў зале. Што рабіў Зяленскі, калі перамог
2019.04.22 11:14

ЮВ belsat.eu

Стужка навінаў