Янка Запруднік: Прынамсі нам не кажуць «разговаривать на человеческом языке»


[/vc_column_text][vc_column_text]Янка Запруднік распавядае, якія змены пабачыў у Беларусі праз тры гады з моманту апошняга візіту[/vc_column_text][vc_column_text]Якія змены цягам апошніх гадоў заўважыў у Беларусі вядомы беларускі дзеяч у эміграцыі Янка Запруднік?

«Кантакты. Сіла прыцягнення Бацькаўшчыны» – інтрыгоўная назва кнігі, якая нядаўна пабачыла свет і якую адмыслова з Нью-Ёрку прыляцеў прэзентаваць у Менск доктар гістарычных навук, адзін з самых актыўных дзеячаў беларускай дыяспары ў ЗША, ганаровы сябра беларускага ПЭН-цэнтру Янка Запруднік.

«Сіла Бацькаўшчыны моцная, непераможная, бо любоў да Бацькаўшчыны такая моцная», – адзначыў «Белсату» беларускі эміграцыйны дзеяч.

Апошні раз Янка Запруднік быў у Беларусі 3 гады таму. Цяпер жа ён пабачыў у Беларусі шмат зменаў да лепшага, у той жа час пачуў шмат нараканняў на горшае, таму ад Радзімы ў яго склалася дваістае ўражанне.

«Я хачу адзначыць яшчэ адну характарыстыку – стаўленне да беларускай мовы. Мы яе тут вельмі мала чуем, але, карыстаючыся ёю, адчуваем, што талерантнасць да беларускай мовы расце. У нас такое прыемнае ўражанне, што прынамсі нам не кажуць: «разговаривай на человеческом языке», – адзначыў навуковец.

Больш – у відэакаментары.

МЯ, belsat.eu

Стужка навінаў