Флэш-моб пачаўся ў «Facebookʼу» з аповеду ўкраінскай журналісткі і сацыяльнай актывісткі Настассі Мельнічэнкі. У дзяцінстве яна стала ахвяраю гвалту, пра што наважылася распавесці ў сацыяльных сетках.
Дзяўчына заклікала іншых карыстальнікаў не баяцца і падзяліцца сваім досведам, каб прыцягнуць увагу да праяваў розных відаў гвалту ды агрэсіі адносна кабет.
Цяпер пад гэштэгамі на трох мовах #Янебаюсясказаць #ЯнебоюсьСказати #ЯнеБоюсьСказать – тысячы гісторыяў дзяўчат, якія не пабаяліся прызнацца ў тым, што зазналі гвалт, дамаганні і дыскрымінацыю.
ДР belsat.eu