«Яндэкс» адмовіўся выдаваць ФСБ ключы шыфравання


Расейская кампанія «Яндэкс» публічна пракаментавала інфармацыю пра тое, што ФСБ патрабуе ад яе прадставіць ключы шыфравання дадзеных карыстальнікаў.

«У законе гаворыцца аб прадстаўленні інфармацыі, «неабходнай для дэкадавання паведамленняў», з яго не вынікае патрабаванне аб перадачы ключоў, якія неабходныя для расшыфроўкі ўсяго трафіку. Мэта закона – захаванне інтарэсаў бяспекі, і мы цалкам падзяляем важнасць гэтай мэты«, – цытуе Meduza заяву прэс-службы «Яндэкса».

Пры гэтым у кампаніі адзначаюць, што выкананне закона магчыма без парушэння прыватнасці дадзеных карыстальнікаў.

«Мы лічым важным выконваць баланс паміж бяспекай і прыватнасцю карыстальнікаў, а таксама ўлічваць прынцыпы роўнага прымянення рэгулявання для ўсіх удзельнікаў рынка».

3 чэрвеня РБК са спасылкай на крыніцы паведаміла, што «Яндэкс» ужо некалькі месяцаў не выдае па патрабаванні ФСБ ключы шыфравання да дадзеных карыстальнікаў сэрвісаў «Яндэкс.Пошта» і «Яндэкс.Дыск».

За аналагічны адмову ў Расеі быў аштрафаваны, а затым унесены ў рэестр забароненых рэсурсаў мэсэнджар Telegram.

КА belsat.eu

Стужка навінаў