Яна ёсць! 10 брэндаў беларускай fashion-індустрыі


Калі пасля пытання пра беларускіх дызайнераў вопраткі ў галаву прыходзіць толькі Айплатаў – артыкул для вас. Воля Жарнасек піша пра 10 творцаў, якія могуць уцерці нос не аднаму замежнаму мадэльеру.

[/vc_column_text][vc_column_text]

SAMOSCHENKO

Шырокая публіка, можа, і не ведаць імя Вольгі Самошчанкі, але гэтая дызайнерка стаяла ў самых вытокаў беларускае моды. Ейны першы паказ адбыўся роўна 20 гадоў таму на конкурсе «Мамант», але ў 2000-х Самошчанка больш сканцэнтравалася на кар’еры ў Маскве (зрэшты, паспяхова). Апошнія гады, аднак, можна назваць трыумфальным вяртаннем дызайнеркі з замежным досведам на беларускі рынак.

[/vc_column_text][vc_single_image image=”51245″ img_size=”large”][vc_column_text]

DOFAMINE

Яшчэ адно вяртанне, якое падняло статус айчыннай fashion-індустрыі, належыць да Веранікі Харашун. Выпускніца Cambridge School of Visual and Performing Arts вярнулася на радзіму пасля 7 гадоў у Брытаніі ды Італіі, каб стварыць уласны брэнд пад назваю DOFAMINE. Днямі Вераніка прэзентавала капсульную навагоднюю калекцыю, натхнёную Японіяй, чым значна падняла планку для калег па цэху.[/vc_column_text][vc_single_image image=”51261″ img_size=”large”][vc_column_text]

TSU RAN

Адзенне ад Наташы Цуран – гэта мода высокага ўзроўні па дэмакратычным кошце. Дызайнерка характарызуе свой брэнд перадусім як вопратку з характарам для моцных і свабодных духам людзей. Настолькі свабодных, што натхненнем для адной з апошніх ейных калекцыяў стаў украінскі бомж Славік.

[/vc_column_text][vc_single_image image=”51277″ img_size=”large”][vc_column_text]

IVORY by Mila Ignatik

Гісторыя Мілы Ігнацік – пра тое, як звычайны хэндмэйд з гліны ператварыць у вытворчасць эксклюзіўных упрыгожанняў з уласнай філасофіяй.

Новая калекцыя «Кактусы», са словаў самой Мілы, паказвае вобраз сучаснай жанчыны. Бо з намі, як з кактусам: хочацца падыйсці і дакрануцца, але страх укалоцца часта перамагае.

[/vc_column_text][vc_single_image image=”51281″ img_size=”large”][vc_column_text]Tanya TUR

Калі вам па дарозе з іроніяй, то асаблівую ўвагу варта звярнуць на творчасць Тані Тур. Ейная апошняя калекцыя «КоКо» была прэзентаваная на Беларускім тыдні моды па-за асноўнымі паказамі, але на галаву біла паказы некаторых «топавых» дызайнераў. Перадусім – яркімі і небанальнымі аплікацыямі, якія даўно сталі распазнавальным знакам брэнду.[/vc_column_text][vc_single_image image=”51296″ img_size=”large”][vc_column_text]Kardash

Птушыная тэматыка была ключавой і ў новай калекцыі брэнда Kardash. Хоць тут не было ані кроплі іроніі. Дызайнерка Вольга Кардаш да моды падыходзіць сур’ёзна, а сімвалам ейнага адзення на наступны сезон стаў бусел – вольналюбівая птушка, якая не ведае межаў.[/vc_column_text][vc_single_image image=”51316″ img_size=”large”][vc_column_text]Julia Babiy

Дызайнерка Юлія Бабій – архітэктар паводле адукацыі. Што зрэшты нельга не заўважыць у ейных калекцыяй, якія зачароўваюць дасканалымі прапорцыямі і незвычайнымі формамі. А таксама гэта той прыклад, калі адзенне можа быць выгодным і адначасова элегантным, што асабліва ацэняць працаўнікі офісаў.[/vc_column_text][vc_single_image image=”51333″ img_size=”large”][vc_column_text]Max Mironov

Падобныя якасці – выгода і якасны дызайн – характэрныя для вырабаў Макса Міронава. Першыя торбы ён ствараў, каб пацешыць сваю дзяўчыну, а ў выніку прыносіць радасць шматлікім жанчынам не толькі ў Беларусі, але і за межамі.[/vc_column_text][vc_single_image image=”51423″ img_size=”large”][vc_column_text]Tikota Unique

Адным з самых паспяховых праектаў беларускага дызайну апошніх гадоў можна і варта назваць брэнд «Tikota Unique». Як кажа назва, многія з рэчаў выконваюцца ў адзіным экзэмпляры. Новая калекцыя «Novel with cocain» стала адною з самых смелых не толькі на апошнім Тыдні моды ў Менску, але і наагул за ўсю – хоць і кароткую – гісторыю беларускай моды.[/vc_column_text][vc_single_image image=”51360″ img_size=”large”][vc_column_text]Fur Garden

Гісторыя, хоць і кароткая, але б не была поўнай без брэнду Fur Garden. Гэта прадуманае і «дарослае» адзенне, адным з галоўных плюсаў якога з’яўляецца выкарыстанне натуральных тканінаў. Вельмі б хацелася, каб з часам, спалучэнне «беларускі трыкатаж» асацыявалася менавіта з такою вопраткай.[/vc_column_text][vc_single_image image=”51368″ img_size=”large”][/vc_column][/vc_row]

Стужка навінаў