Яна стала зоркаю, пакуль усе вакол пілі


Аліна Шылава. Кадр з фільму «Хатнія гульні»

У суботу, 7 красавіка, а 19:25 глядзіце на «Белсаце» і онлайн фільм «Хатнія гульні» пра неверагодную гісторыю футбалісткі.

Гэта аповед пра адзін год з жыцця Аліны, 20-гадовай дзяўчыны з-пад Кіеву. Змагацца з жахлівымі цяжкасцямі ў жыцці ёй дапамагае захапленне футболам, дзякуючы якому з падворка ў звычайным мікрараёне яна трапляе ў маладзёвую зборную Украіны.

Калі ёй не споўнілася і 18, Аліна стала адной з найлепшых футбалістак у краіне. Але працягнуць кар’еру ёй не дазваляюць трагічныя падзеі ў сям’і. Маці Аліны, у якой былі праблемы з алкаголем, пасля выйсця з турмы нарадзіла дваіх дзяцей, лёс якіх яе мала цікавіў. Яна працягвала піць і надоўга знікала з дому. Адна з такіх прыгодаў скончылася трагічна: жанчына памерла. Ёй было 39.

Аліна Шылава з братам. Кадр з фільму «Хатнія гульні»

На пахаванне сыходзяць грошы, адкладзеныя на аперацыю сляпой бабулі. Яна не ў стане ўзяць на сябе адказнасць за ўнукаў. Ёсць яшчэ бацька, які прапівае ўсе заробленыя грошы, а пасля губляе і працу.

Аліна разумее, што апрача яе ніхто не зможа выгадаваць дзяцей. Ці павінна яна кінуць кар’еру і стаць мамаю для брата і сястры? Ёй усяго 20!

Фільм пры ўдзеле «Белсату» зняла ўкраінская рэжысёрка Аліса Каваленка, аўтарка дакументальнай стужкі «Аліса ў краіне вайны»:

ІА, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары