Якуб Колас... на мяжы з ДНР


Каму на фронце спатрэбіўся беларускі класік? Глядзіце новы рэпартаж «Белсату» «11 тонаў. Беларусь – АТО».

Журналісты «Белсату» даехалі да Севераданецку, дзе праходзіць лінія фронту, разам з валанцёрамі грамадскай ініцыятывы «Гуманітарны маршрут Беларусь–АТО». Яны везлі рэчы для пацярпелых ад расейскай агрэсіі ва Украіне, а таксама кнігі, сабраныя гледачамі нашага тэлеканалу. Каго яны там сустрэнуць? Каму на фронце патрэбны Якуб Колас? Адкуль ідэя гэтай акцыі?

Галоўныя героі рэпартажу, беларусы Андрэй і Яўгенія Стрыжакі, распавядуць як на іх лёс паўплывала вайна. У рэпартажы дарогі, які знялі ў чэрвені 2017-га, мы сустрэнем валанцёраў Першага добраахвотніцкага шпіталю імя Пірагова, у якім «служаць» беларускія машыны медычнай дапамогі ды шмат іншых цікавых людзей.

Глядзіце рэпартаж Сяргея Пелясы (відэа вышэй).

Стужка навінаў