Якія вуліцы перакрыюць у Менску 3 ліпеня і па якіх маршрутах паедзе грамадскі транспарт


У звязку з правядзеннем параду Менску з 15:00 да 24:00 маршруты руху пасажырскага транспарту будуць выглядаць крыху інакш, паведамляе дзяржаўнае прадпрыемства «Сталічны транспарт і сувязь». Некаторыя вуліцы перакрыюць для праходу вайсковай тэхнікі. Парад пачнецца а 21:00 каля стэлы «Менск – горад-герой» на праспекце Машэрава.

3 ліпеня ў Менску перакрыюць вуліцу Старыноўская (15:00 – 16:00 – тут і далей – час прыблізны), праспект Незалежнасці (16:00 – 17:30) ад Старыноўскай да праспекту Машэрава, праспект Машэрава (17:30 – 21:00), вул Цімеразева, Арлоўская, Сурганава, праспект Незалежнасці (21:00 – 23:00).

Змены ў руху грамадскага транспарту ў Менску прывязаныя да перамяшчэння калонны васковай тэхнікі па горадзе. Падрабязную інфармацыю па кожным маршруце глядзіце ТУТ.

Hавiны
«Бывай, асфальт». Мінабароны: Мы намагаліся мінімізаваць пашкоджанні пакрыцця
2019.07.02 14:58

ЮВ belsat.eu

Стужка навінаў