«Які вірус? Тут і так усе мёртвыя…» Як прайшла Радаўніца ў Горадні


Традыцыйна на Радаўніцу праваслаўныя гарадзенцы едуць на могілкі, каб ушанаваць памерлых сваякоў і блізкіх. Ці ўнесла пандэмія свае карэктывы?

Напярэдадні Дня памяці памерлых царква звярнулася з заклікам да вернікаў не наведваць могілак. Гарадское транспартавае ўпраўленне, у сваю чаргу, не пусціла дадатковых аўтобусаў ды тралейбусаў на месцы пахавання, каб пазбегчы масавага збору людзей. Транспарт працуе ў звычайным рэжыме выходнага дня.

Большасць гандляроў кветкамі ў масках.
Фота: Васіль Малчанаў/«Белсат»
На могілках у раёне «Азоту».
Фота: Васіль Малчанаў/«Белсат»

«Так толькі больш будзе людзей у тралейбусах»

Могілкі ў ваколіцах «Азоту» размяшчаюцца амаль на выездзе з гораду ў бок Менску. Пешкі сюды дайсці няпроста, асабліва чалавеку сталага веку, таму едуць на аўце ці – грамадскім транспартам.

На могілках у раёне «Азоту».
Фота: Васіль Малчанаў/«Белсат»

«А што толку, што яны тралейбусаў не далі? – разважае жанчына сталага веку. – Усё адно паедуць. І я вось, бачыце, паехала. Так толькі больш будзе людзей у тых самых тралейбусах. Ну, слушна ж?»

На прыпынку ля могілак традыцыйна разгарнуўся гандаль штучнымі кветкамі ды знічамі. Большасць прадаўцоў – у масках, чаго не скажаш пра наведнікаў могілак. Выглядае, што ажыятажу ўсё ж няма: людзей менш, чым у мінулыя гады.

На могілках у раёне «Азоту».
Фота: Васіль Малчанаў/«Белсат»
Фота: Васіль Малчанаў/«Белсат»
Фота: Васіль Малчанаў/«Белсат»
На могілках у раёне «Азоту».
Фота: Васіль Малчанаў/«Белсат»

«Прыехалі, з’ехалі, туды-сюды…»

Могілкі ў ваколіцах станцыі «Аульс» навейшыя і яшчэ больш аддаленыя ад гораду. Тут і свежых пахаванняў болей, і людзей, якія наведваюць сваіх памерлых. Могілкі размяшчаюцца каля лесу: зусім нядаўна вялікі кавалак масіву зрэзалі, каб расчысціць месца для новых магілаў.

На могілках у Аўльсе.
Фота: Васіль Малчанаў/«Белсат»
Фота: Васіль Малчанаў/«Белсат»
На могілках у Аўльсе.
Фота: Васіль Малчанаў/«Белсат»

Людзі прыходзяць сюды парамі, разам са сваякамі і дзецьмі. Нехта памінае з алкаголем (праўда, няшмат зусім), нехта заняты гаспадарчымі справамі: усталёўвае лаву каля магілы, напрыклад.

«Я з сябрам на аўце прыехаў, – кажа Анатоль, мужчына гадоў пяцідзесяці. – У мяне тут мама, у яго – жонка. Так, я без маскі. Які вірус? Тут і так усе мёртвыя. Вы пра што?.. Прыехалі, з’ехалі, туды-сюды. Гэта ж не масавая імпрэза».

Параду не ездзіць на могілкі мужчына чуў, але праігнараваў. Маўляў, на вуліцы ці на рынку людзей куды больш можна сустрэць.

На могілках у Аўльсе.
Фота: Васіль Малчанаў/«Белсат»

Нагадаем, што Міністэрства аховы здароўя настойліва рэкамендавала беларусам на «вялікія выходныя» не наведваць масавых мерапрыемстваў і заставацца дома. У прыватнасці, на брыфінгу 22 красавіка Іна Карабан, намесніца начальніка аддзелу гігіены, эпідэміялогіі і прафілактыкі Міністэрства аховы здароўя, заклікала не наведваць могілак на Радаўніцу, а таксама мінімізаваць кантакты са сваякамі сталага веку.

Фота: Васіль Малчанаў/«Белсат»

АК, фота Васіль Малчанаў belsat.eu

Стужка навінаў