Якая пенсія чакае, можна спраўдзіць ужо сёння


На Партале сацыяльнай абароны з«явіўся «Пенсійны калькулятар», які дае магчымасць разлічыць прыблізны памер пенсіі, на якую зможа разлічваць грамадзянін Беларусі.

«Памер пенсіі вылічваецца ўмоўна, згодна з вашым полам, стажам, індывідуальным каэфіцыенце заробку і наяўнасці пастаяннай працы на момант атрымання пенсіі», – адзначае сэрвіс.

Для неспецыялістаў найбольш праблемным пунктам будзе індывідуальны каэфіцыент заробку: без дапамогі спецыялістаў разлічыць яго будзе складана, адзначае dev.by.

У выпадку з ІТ-адмыслоўцамі каэфіцыент, які разлічваецца зыходзячы з суадносінамі заробку (перад вылікам падатку) да сярэдняга заробку па краіне (штомесяц, за апошнія 24 гады перад пенсіяй), будзе вельмі вялікім.

Але і гэта не гарантуе годнай пенсіі: нават з улікам таго, што сярэдні заробак у ІТ вышэйшы за сярэдні па краіне ў 4 разы, пенсія, якую вылічылі такім простым спосабам (пры ўмоўным стажы працы ў 35 гадоў), складзе Br 448.

Акрамя пенсіі па ўзросту, старонка дапаможа вылічыць памер пенсіі з нагоды страты карміцеля, сацыяльную пенсію і пенсію па інваліднасці

Гэтак, тыя, каму не хапае працоўнага стажу, змогуць спадзявацца на сацыяльную пенсію – максімум Br 103 (у 2018-м жанчыны – ад 56 гадоў, мужчыны – ад 61-го).

ДД

Стужка навінаў