Як змяніліся кошты ў Беларусі за жнівень


Кошты амаль на ўсе катэгорыі тавараў выраслі, паведамляе Белстат.

Белстат апублікаваў статыстыку коштаў за жнівень. Варта зазначыць, што кошты выраслі амаль на ўсе катэгорыі тавараў у параўнанні з канцом мінулага году.

Больш за ўсё ў жніўні выраслі кошты на будаўніцтва: ажно на 10,4 % у параўнанні са снежнем 2019 года. На другім месцы – перавозкі (10,1 %). Кошты на сельскагаспадарчыя прадукты выраслі на 2,2 % у параўнанні са снежнем 2019 году. На прамысловыя тавары кошты выраслі на 5,4 %, а на спажывецкія – на 2,7 %.

А даходы беларусаў за студзень – жнівень 2020 павялічыліся на 5,4 % у параўнанні з аналагічным перыядам 2019 года. Праўда, у беларускіх рублях.

КТ belsat.eu

Стужка навінаў