Як змагаюцца за Беларусь у Расеі? У Санкт-Пецярбурзе выпусцілі фільм на знак салідарнасці з беларусамі


У расейскім Санкт-Пецярбургу на знак салідарнасці з беларускім народам прэзентавалі фільм пра беларускі пратэст.

Стужка працягласцю 54 хвіліны выйшла пад назвай «Як змагаюцца за Беларусь у Расеі?».

Яе героі – беларусы, вымушаныя бегчы ў Санкт-Пецярбург, а таксама прадстаўнікі беларускага зямляцтва ў горадзе.

«Мы ўзялі ў іх інтэрв’ю, у кожнага – свой боль і асабістая гісторыя супрацьстаяння з азвярэлай сілавой машынай. А таксама мы пабывалі на іх прэс-канферэнцыі для журналістаў і знялі кадры наўпроставага эфіру са Святланай Ціханоўскай ля амбасады ў СПб», – паведаміў «Белсату» аўтар фільму, сябра рэгіянальнай рады РГА «Адкрытая Расея» Аляксандр Федасееў.

Ён таксама адзначыў, што арганізацыя шчыльна кантактуе з беларускім зямляцтвам у Санкт-Пецярбургу, дапамагала з акцыямі салідарнасці, якія пачаліся ў горадзе яшчэ ў ліпені.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў