Як змагаліся ўланы ВКЛ: у Беларусі правялі рэканструкцыю напалеонаўскіх бітваў


[/vc_column_text][vc_column_text]У вёсцы Міжрэчча Менскай вобласці праходзіць фестываль-рэканструкцыя «Залатая шпора-1812».

У рэканструкцыі паказаныя: 17-ты ўланскі полк ВКЛ, 22-гі пяхотны полк ВКЛ, французскія драгуны (з Санкт-Пяцербургу), ізюмскія гусары расейскай арміі (з Масквы), Менскі, Віцебскі, Берасцейскі, Дняпроўскі пяхотныя палкі расейскай арміі, чарнігаўскае апалчэнне.

1812 год: Надзея, якая не спраўдзілася

[/vc_column_text][vc_single_image image=”215142″ img_size=”large”][vc_column_text]Трубач 20 уланскага палка ВКЛ[/vc_column_text][vc_single_image image=”215226″ img_size=”large”][vc_column_text]Ізюмскія гусары і чарнігаўскае апалчэнне[/vc_column_text][vc_single_image image=”215222″ img_size=”large”][vc_column_text]Чарнігаўскае апалчэнне[/vc_column_text][vc_single_image image=”215218″ img_size=”large”][vc_column_text]17-ты ўланскі полк ВКЛ[/vc_column_text][vc_single_image image=”215194″ img_size=”large”][vc_column_text]Расейская пяхота[/vc_column_text][vc_single_image image=”215182″ img_size=”large”][vc_column_text]Ізюмскі гусар расейскай арміі[/vc_column_text][vc_single_image image=”215150″ img_size=”large”][vc_column_text]Бой расейскай і французскай пяхоты[/vc_column_text][vc_single_image image=”215146″ img_size=”large”][vc_column_text]Брыгадзір 17 уланскага палка ВКЛ[/vc_column_text][vc_column_text]Падчас напалеонаўскай кампаніі продкі сучасных беларусаў апынуліся на двух баках супрацьстаяння – шмат нарадзінцаў былога ВКЛ падтрымала Напалеона, мяркуючы, што ён адродзіць іхную дзяржаву; іншыя мусілі ваяваць у войску царскай Расеі.

«Гледачы могуць акунуцца ў часы напалеонаўскіх бітваў 1812 года, убачыць, адчуць і зразумець, як было складана нашым продкам ваяваць за нашыя землі. Гэты фэст арганізоўваецца ўжо ў другі раз. Ён праводзіцца для папулярызацыі, для пагружэння ў эпоху», – адзначыў арганізатар і камандзір 17-га ўланскага палка Вялікага Княства Літоўскага Павел Калінкоў.

Арганізатары фестывалю падрыхтавалі для гледачоў вельмі разнастайную праграму. Кожны з ахвотных мог адчуць сябе ваяром. Можна было паўдзельнічаць у рэкруцкіх наборах і выбраць, за каго ісці ваяваць.

Спрабавалі патрапіць у войска ад самых маленькіх да сталых мужчын. Нават некалькі жанчын не адмовіліся паўдзельнічаць, але «вайна – не жаночая справа», і іх не пусцілі ў полк.

Мужныя воіны прадэманстравалі свой спрыт у кавалерыйскіх спаборніцтвах. Кожны з удзельнікаў імкнуўся паказаць сябе гэтак, каб дамы, якія назіралі збоку, заўважылі і адарылі поглядам.

Выбухі і стральба суправаджалі пяхотны бой паміж расейскімі і французскімі палкамі. Гледачы былі пад вялікім уражаннем, бо ўсе дзеянні адбываліся вельмі блізка. Самае запамінальнае шмат для каго – гэта конны бой.

МР, belsat.eu

Стужка навінаў