Як жывуць людзі, якія перажылі землятрус моцаю 10 атамных бомбаў?


[vc_row][vc_column][vc_raw_html]JTNDaWZyYW1lJTIwd2lkdGglM0QlMjI1NjAlMjIlMjBoZWlnaHQlM0QlMjIzMTUlMjIlMjBzcmMlM0QlMjJodHRwcyUzQSUyRiUyRnd3dy55b3V0dWJlLmNvbSUyRmVtYmVkJTJGcTBHNmZlZl9PaFUlMjIlMjBmcmFtZWJvcmRlciUzRCUyMjAlMjIlMjBhbGxvd2Z1bGxzY3JlZW4lM0UlM0MlMkZpZnJhbWUlM0U=[/vc_raw_html][vc_column_text]Беларусы перажылі чарнобыльскую катастрофу, а армяне спітакскі землятрус 1988 года. Тады пацярпела амаль палова Арменіі. Эксперты ацанілі моц землятрусу на 10 атамных бомбаў, якія выбухнулі ў Хірасіме.

Аднаўляць рэспубліку дапамагалі ў тым ліку і беларусы. Аднак ніхто не дапаможа, калі не дапаможаш сабе сам. Да сённяшняга дня тысячы сем’яў жывуць у жахлівых умовах у вагончыках і самаробных доміках, без працы і надзеі на змены.

Цягам 30 секундаў уся Паўночная Арменія пераўтварылася ў пекла. 27 год назад адбыўся жудасны Спітакскі землятрус. У трагедыі загінулі да 150 тыс. асобаў. Больш паўмільёна засталося без дахаў над галовамі. Да сённяшняга дня не ўсе здолелі збудаваць сабе новыя дамы. У горадзе Спітак, які землятрус знішчыў цалкам, у памяць пра тыя жудасныя падзеі армяне паставілі жалезную царкву.[/vc_column_text][vc_column_text]Царква стаіць на гары з могілкамі, што дамінуюць над горадам. Сотні, калі не тысячы помнікаў – магілы дарослых і дзяцей.[/vc_column_text][vc_single_image image=”62840″ img_size=”large”][vc_column_text]На ўсіх адна дата смерці – 7 снежня 1988 года. Тады а 11:21 адбыўся землятрус магнітудай да 7,2 балаў. 40 % прамысловасці былі знішчаныя. Эканамічныя страты ацанілі на больш чым $ 16 млрд. Спітак збудавалі нанова. Але цяпер тут жыве менш людзей, чым да трагедыі.[/vc_column_text][vc_single_image image=”62848″ img_size=”large”][vc_single_image image=”62836″ img_size=”large”][vc_column_text]На могілках бязлюдна. Пад горным ветрам хістаюцца кветкі над горадам, які перажыў уласную смерць.[/vc_column_text][vc_single_image image=”62852″ img_size=”large”][vc_single_image image=”62824″ img_size=”large”][vc_column_text]Парадаксальна, але прырода не толькі нішчыць. А можа і абараніць. 50 км на поўнач ад Спітаку ляжыць сяло Агарак. На поўдзень ад яго землятрус знішчыў сотні вёсак. Агарак – выжыў. У мясцовых жыхароў свая версія.

Гаворыць Акоп Акапян, сацыёлаг: «Гэта цясніна дапамагла. Спыніла хвалю падчас землятрусу. Былі разбурэнне, але такіх разбурэнняў, як па той бок цясніны, ужо не было. Дзіцячы садок разбурыўся. Старыя дамы выстаялі, а вось адносна новы садок разбурыўся».

[/vc_column_text][vc_single_image image=”62812″ img_size=”large”][vc_single_image image=”62816″ img_size=”large”][vc_column_text]Мясцовыя прызнаюцца таксама, што калі пачало трэсці, то першая думка была – бамбяць туркі. Туркамі яны называюць азербайджанцаў, з якімі тады ўжо пачынаўся канфлікт за Нагорны Карабах. Але гэта былі не туркі.

Настаўнік з сяла Агарак Давід Закар’ян адзначае: «Тады мы жылі ў Кіравакане. Але менавіта ў той дзень мы пераехалі ў вёску і ўжо 27 год тут жывем. Цяпер я хачу, каб пераехалі назад у Кіравакан. Дачцэ ўжо 6 гадоў, і я хачу каб яна там пайшла ў школу. Праз 27 гадоў пасля землятрусу хачу вярнуцца назад».

Кіравакан, цяперашні Ванадзор і асабліва Ленінакан – сённяшні Гюмры, пацярпелі менш, чым Спітак. Але як і ў знішчаным цалкам горадзе, у якім мы былі на пачатку, у сённяшнім Гюмры жыве ўдвая менш людзей, чым да трагедыі. Нават у цэнтры гораду засталіся яе сляды. Дагэтуль разбуранымі стаяць інтэрнат тэкстыльнай фабрыкі, а на зямлі ляжаць царкоўныя купалы, якія ўпалі падчас землятрусу.[/vc_column_text][vc_single_image image=”62832″ img_size=”large”][vc_single_image image=”62820″ img_size=”large”][vc_column_text]Падчас Спітакскага землятрусу пацярпела не толькі культурная спадчына ці жыллёвы фонд краіны – была разбураная, зруйнаваная амаль палова прамысловасці Арменіі. Да сёння яе не ўдалося аднавіць. У выніку ў Гюмры, другім пасля Ерэвану горадзе Арменіі, вельмі цяжка знайсці працу. Беспрацоўе тут складае 52 %.

Без працы і Мануш. Яе даўно кінуў муж, а сама яна з 1990 года жыве з сынам у вагончыку.[/vc_column_text][vc_single_image image=”62808″ img_size=”large”][vc_column_text]Жытло без вады. Ёсць толькі электрычнасць. Ежу даводзіцца ўвесь час хаваць ад пацукоў. Як яны перажывуць зіму – страшна сабе ўявіць. На шчасце сын атрымлівае пенсію па інваліднасці. Ды яшчэ дапамагае дабрачынны «Caritas». Такіх вагончыкаў тут цэлая вуліца.[/vc_column_text][vc_single_image image=”62804″ img_size=”large”][vc_column_text]Неўзабаве пасля землятрусу пачалася вайна з Азербайджанам. Потым разваліўся Савецкі Саюз разваліўся. У незалежнай Арменіі перадзялілі ўласнасць. Аказалася, што не засталося грошай, каб самастойна аднавіць эканоміку ды ліквідаваць наступствы землятрусу. Для гэтага патрэбныя інвестыцыі, якія не пойдуць у нестабільную, недэмакратычную дзяржаву, у якой кіраўніцтву важней захаваць сваю ўладу, чым дапамагчы людзям.

Сюжэт праграмы «ПраСвет», якая выходзіць на «Белсаце» ў пятніцы а 21:40. У поўным выданні: фестываль «Нобэля», інтэрв’ю былога пасла Швецыі ў Беларусі Стэфана Эрыксана, Менск губляе плацдарм у Лацінскай Амерыцы ды іншае.

Сяргей Пеляса, «ПраСвет»

Стужка навінаў