Як зэканоміць у крызіс: акцыі, купоны, зніжкі


Нядаўна мы публікавалі матэрыял пра эканомію па сродках сістэмаў дысконтных картак прадуктовых крамаў і гандлёвых сетак. Аднак эканоміць можна не толькі на прадуктах. Таму ў гэтым матэрыяле мы распавядзем як можна зэканоміць значную частку свайго сямейнага бюджэту і на іншых катэгорыях прадуктаў ды паслуг.

Акцыі

Шмат якія крамы, гандлёвыя сеткі, акрамя таго, што маюць сістэмы дысконтных картак, таксама рэгулярна ладзяць акцыі і робяць зніжкі. Напрыклад, калі ў вашым раёне ёсць некалькі крамаў, вы можаце адсачыць, дзе танней набыць той ці іншы прадукт, ды такім чынам шмат эканоміць на паўсядзённых закупах. Зручней за ўсё адсочваць зніжкі і акцыі праз адмысловыя сайты ці аплікацыі, сфера ўжывання якіх не абмяжоўваецца прадуктовымі крамамі, але ўключае і досыць шырокі спектр іншых паслуг.

Сярод найбольш папулярных сайтаў, можна назваць:

Але часам зручней карыстацца мабільнымі аплікацыямі:

Купоны

Адным з добрых варыянтаў эканоміі могуць стаць купоны. Зніжка па іх часам можа дасягаць 90%. Як гэта працуе? На адмысловым рэсурсе вы можаце набыць купон з промакодам, які дае вам зніжку на абраную паслугу. Па сутнасці праз сайт-партнёр вы адразу аплочваеце паслугу (ужо з вялізарнай зніжкай), якой можаце скарыстацца пазней. Але часам можна знайсці і бясплатныя купоны на зніжкі. Кола сфераў на якія прапануюцца купоны, досыць шырокае: фаст-фуд, салоны прыгажосці, мэбля, паліва для аўто, квіткі на транспарт, прадукты, адукацыя, ювелірныя ўпрыгожанні, забавы ды шмат чаго іншага.

Сярод самых папулярных сайтаў-партнераў, якія прапануюць купоны:

Акцыйныя дні

Некаторыя крамы рэгулярна робяць акцыйныя дні, калі прадукцыю крамы можна набыць з фіксаванай зніжкай. Сярод такіх можна назваць, ГД «На Нямізе», ЦУМ, ГУМ ды іншыя.

Адмысловыя карткі

Зэканоміць таксама можна на адмысловых картках для пэўных катэгорый грамадзянаў/насельніцтва. У дадзеным выпадку цэнтралізавана прывесці спіс немагчыма, шукаць трэба індывідуальна. Але прывядзем некаторыя прыклады, сярод якіх дысконтныя карткі прадуктовых сетак для асобаў пенсійнага ўзросту. Яны даюць большую зніжку, чым звычайныя.

Акрамя таго існуюць гарадскія карткі або карткі дысконтных сістэмаў, якія даюць зніжку не ў адной краме (ці сетцы), але ў шэрагу розных партнёрскіх установаў. Аднак звычайна, за атрыманне/карыстанне падобнымі картакамі трэба заплаціць.

Для моладзі, сярод іншага, існуе такая сістэма, як ISIC, якая дае шэраг зніжак у шмат якіх краінах свету (у тым ліку, у Беларусі). Некаторыя банкі таксама выпускаюць плацежныя карткі, якія сумяшчаюць функцыі сістэмы ISIC.

КС belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары