Як зафіксаваць збіццё і куды накіраваць скаргі на злачынствы сілавікоў


Ахвяры катаванняў сілавікоў могуць звяртацца ў пракуратуру і Следчы камітэт, а таксама і да праваабаронцаў, якія распачалі кампанію па дакументаванні выпадкаў жорсткага і бесчалавечнага абыходжання. Кожная гісторыя можа стаць доказам злачынстваў з боку сілавікоў.

Як скласці зварот у пракуратуру і СК

Асобы, якіх катавалі сілавікі, могуць складаць скаргі і свае сведчанні ў Следчы камітэт і пракуратуру на дзеянні міліцыянтаў. Праваабаронцы адзначаюць, што ахвярам катаванняў варта сфатаграфаваць сляды збіцця і жорсткага абыходжання. У СК ці ў пракуратуры неабходна атрымаць накіраванне на судова-медычную экспертызу. Пасля атрымання гэтага дакументу, прыйсці да медэксперта, зафіксаваць збіццё, кожную траўму, дамагчыся фіксавання кожнай траўмы. Важна распавесці эксперту вельмі падрабязна, якім чынам былі атрыманыя траўмы.

Hавiны
«Тое, што робяць сілавікі, – гэта генацыд». Менчука абстралялі гумовымі кулямі за сто метраў ад дому
2020.08.14 13:31

Пры гэтым заяўнікі павінныя сачыць і кантраляваць хаду справы. Неабходна кантактаваць са следчым, патрабаваць атрымаць магчымасць азнаёміцца з вынікамі экспертызы. Выказваць свае заўвагі і рэагаваць на бяздзейнасць, калі яна ёсць.

Ахвярам катаванняў дапамогуць праваабаронцы

Праваабарончы цэнтр «Вясна» і Сусветная Арганізацыя супраць катаванняў распачалі супольную кампанію па дакументаванні выпадкаў катаванняў, жорсткага, бесчалавечнага і зневажальнага абыходжання ў дачыненні да ўдзельнікаў акцыяў. Кожная ахвяра можа звярнуцца да праваабаронцаў і падрабязна распавесці пра сваю гісторыю. Для гэтага трэба звярнуцца ў ПЦ «Вясна». Але з’явілася магчымасць запоўніць гугл-форму «Збор і дакументаванне фактаў катаванняў».

Скантактавацца з праваабаронцамі можна ў Менску па тэлефоне +375 17 394 63 11.

Акрамя таго ў Беларусі з’яўляецца ўсё больш грамадскіх ініцыятываў. Дапамогу можна атрымаць і ў юрыстаў, і ў медыкаў, і ў псіхолагаў. Некаторыя ініцыятывы абяцаюць дапамагчы выплаціць штраф, а таксама дапамогуць з рэабілітацыяй.

Hавiны
У больніцы памёр дэманстрант. Жыхары Жодзіна сустрэліся з мэрам
2020.08.13 23:38

СК belsat.eu

Стужка навінаў