Як выглядае кватэра Доналда Трампа


У якіх умовах жыве мільярдэра, які збіраецца стаць прэзідэнтам ЗША?

Вядомы расейскі блогер Ілля Варламаў, які апублікаваў на сваёй старонцы здымкі кватэры мільярдэра, заўважае, што Доналд Трамп карыстаецца папулярнасцю сярод расейцаў. І выказвае сваё тлумачэнне гэтаму:

«Большасці, мне падаецца, падабаецца дзікі густ Трампа! Так, у Доналда Трампа шырокая расейская душа. Ён як карыкатурны новы рускі з анекдотаў. Трамп любіць, каб усё было дорага-багата».

У пентхаўсе палітык жыве разам з жонкай Меланіяй і сынам Бэронам (на першым фотаздымку).

CNN: Доналд Трамп распавёў пра памеры свайго «багацця»

Паводле выдання «Daily Mail», пентхаўс Трампа каштуе $ 100 млн. І хаця Доналд Трамп спадзяецца пераехаць у Белы дом, яму будзе цяжка развітацца са сваёй кватэрай у Нью-Ёрку, адзначае выданне.

Дональд Трамп з’яўляецца сябрам Рэспубліканскай партыі, якая не падтрымала кандыдатуру мільярдэра на ўдзел у прэзідэнцкіх выбарах.

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў