Як выглядае Беларусь на мапе дзяржпазыкаў краінаў свету


Рэсурс howmuch.net візуалізаваў стан дзяржаўных пазыкаў краінаў усяго свету. Для гэтага былі выкарыстаныя апошнія звесткі Міжнароднага Валютнага Фонду (за кастрычнік 2018 г.).

На карце прадстаўлена суадносіны пазыкаў да ВУП краінаў. Да таго ж дзяржавы з вялікімі судачыненнямі здаюцца вялікімі, больш чырвонымі і бліжэй да цэнтру малюнка. Краіны з найбольш значнымі пазыковымі праблемамі змешчаныя ў цэнтр і даюць магчымасць убачыць, якія з іх з вялікай верагоднасцю будуць мець істотныя праблемы ў перспектыве.

Адшукаць Беларусь на карце дзяржпазыкаў краінаў свету нялёгка. Але яна там ёсць і пазначаная чырвоным колерам.

Фота: howmuch.net

Суадносіны дзяржпазыкаў Беларусі да ВУП на карце пазначана 53 %. Між тым у Фінансавай праграме бюджэту Беларусі на 2019-2021 гады мяжа для дзяржпазыкаў пазначана на ўзроўні 45 % да ВУП.

Краіны з самым вялікім суадносінамі пазыкаў да ВУП

1. Японія – 238 %

2. Грэцыя – 182 %

3. Барбадас – 157 %

3. Ліван – 147 %

4. Італія – ​​132 %

5. Эрытрэя – 131 %

6. Рэспубліка Конга – 131 %

7. Каба-Вэрдэ – 126 %

8. Партугалія – ​​126 %

9. Судан – 122 %

10. Сінгапур – 111 %

Насуперак ураду дзяржаўныя пазыкі павялічваюцца

СК, belsat.eu, паводле thinktanks.by

Глядзі таксама
Каментары