Вяртаем правільна тавар у краму


[vc_row][vc_column][vc_raw_html]JTNDaWZyYW1lJTIwd2lkdGglM0QlMjI1NjAlMjIlMjBoZWlnaHQlM0QlMjIzMTUlMjIlMjBzcmMlM0QlMjJodHRwcyUzQSUyRiUyRnd3dy55b3V0dWJlLmNvbSUyRmVtYmVkJTJGUnBGRjBOcmViZnclMjIlMjBmcmFtZWJvcmRlciUzRCUyMjAlMjIlMjBhbGxvd2Z1bGxzY3JlZW4lM0UlM0MlMkZpZnJhbWUlM0U=[/vc_raw_html][/vc_column][/vc_row]Юлія набыла сыну штаны за 250 тысячаў у адной са сталічных крамаў. Але пасля першага прання штаны пусцілі фарбу і селі – насіць іх цяпер немагчыма. Жанчына паспрабавала вярнуць штаны ў краму, але іх адмовіліся прымаць, маўляў, набытае па акцыі нельга несці назад.

Кліент заўсёды мае рацыю

Акцыі, распродажы і зніжкі становяцца ўсе больш папулярнымі. Але гэта не значыць, што пакупнікі страчваюць свае спажывецкія правы. Закон не сумняваецца: прадавец мусіць прыняць любы няякасны тавар, у тым ліку акцыйны. Дарэчы, калі прадавец прапануе замяніць тавар на аналагічны, вы можаце не згаджацца і ўсё роўна патрабаваць грошы.

Глядзець поўнае выданне праграмы

Як вярнуць тавары не ў краму, а на рынак? Калі тавар патаннеў з моманту пакупкі – ці можна вярнуць усе выдаткаваныя грошы? Ці ёсць шанцы вярнуць тавар, калі вы згубілі касавы чэк?

Адказы чакаюць у праграме «Асабісты капітал».

Стужка навінаў