Як успыхнуў канфлікт 30 гадоў таму. Інтэрв'ю з лідарам карабахскага руху


Азербайджан баяўся міжнароднага прызнання Карабаху і таму фармальна ўдзельнічаў у перамовах. Так лічыць Манвел Саргсян, які быў лідарам карабахскага руху армянаў, што ў Азербайджане змагаліся за самавызначэнне. Потым ён працаваў дарадцам па міжнародных справах прэзідэнта самаабвешчанай рэспублікі Арцах. Менавіта ён быў адным з аўтараў рэвалюцыі, у якой два гады таму армяне скінулі рэжым рэспубліканцаў, якім кіравалі карабахцы Роберт Качаран і Серж Саргсян. Пра тое, як пачаўся канфлікт у Карабаху, якія ў ім мэты Азербайджана, Турцыі і Расеі і як армянам з азербайджанцамі жыць мірна – у інтэрв’ю Сяргея Пелясы з Манвелам Саргсянам.

Вы – армянін з Карабаха, жылі і вучыліся ў Баку, у Азербайджане. Як тады выглядалі вашы адносіны і адносіны армянаў з азербайджанцамі?

Быў савецкі таталітарны рэжым, які кантраляваў практычна ўсю сітуацыю. Па вялікім рахунку грамадзяне гэтай краіны асаблівых праблем не мелі на бытавым узроўні. Калі я вучыўся ў Баку, у нас быў інтэрнацыянальны калектыў, але іншае было галоўнае – афіцыйны курс кіраўніцтва, які праводзіў не вельмі справядлівую палітыку ў дачыненні менавіта Нагорнага Карабаху, які быў аўтаномнай вобласцю. Гэта была вобласць, у якой, паводле статыстыкі таго часу, пражывала 96 % армянскага насельніцтва.

Выкарыстоўваючы цэнтралізаваныя метады кіравання, улада, вядома, праводзіла палітыку па выцясненні армянскага насельніцтва. З моманту стварэння гэта была такая паўзучая анексія. Фінансавымі рычагамі адсоткавыя суадносіны насельніцтва ўвесь час змянялася, азербайджанскае насельніцтва павялічвалася. Да пачатку 1988-га года азербайджанцаў было 22-23%. Гэта была істотная праблема, таму што шмат разоў уздымалася пытанне аб тым, каб далучыць вобласць да Арменіі.

ВІДЭА
Былы кіраўнік Азербайджана «Белсату»: Канфлікт у Карабаху гэта «падатак на незалежнасць»
2020.10.03 10:35

У 1960-х гадах хрушчоўскай адлігі гэтае пытанне інтэлігенцыя спрабавала падняць, але тады моцныя рэпрэсіі былі, усё задушылі. У 1970-х пачалася больш адкрытая палітыка засялення азербайджанцамі. На ўзроўні ўсяго народа было відаць, што іх пазбаўляюць магчымасці жыць, вымушаюць з’язджаць. Фактычна ў такім настроі краіна падышла да гарбачоўскай перабудовы. Зноў паднялі пытанне аб прававой несправядлівасці, якую трэба нейкім чынам вырашыць.

Пачаўся масавы рух, грамадства яго падтрымала. Утварылася канфліктная сітуацыя, бо савецкія ўлады ці то карысталіся гэтым, ці то не ведалі як вырашыць канфлікт, а можа не мелі жадання нешта рабіць. Падтрымлівалі азербайджанскае кіраўніцтва, якое фактычна да моманту, калі СССР падыходзіў да развалу ў траўні 1991-га года, проста пачатак адкрытую дэпартацыю. Гэтым займалася міліцыя і ўнутраныя войскі, якія прыехалі сачыць за парадкам.

Г. зн. усталявалі акупацыйны рэжым. Гэта прывяло да ўзброенага супраціву, таму што людзей проста выганялі. Яны паспелі дэпартаваць 24 вёскі. Пачалося ўзброенае супраціўленне. 10 снежня прайшоў рэферэндум аб незалежнасці. Нагорны Карабах правёў свой рэферэндум. Цэнтральныя ўлады Азербайджана паралельна фармавалі свае канстытуцыйныя акты. Але самому азербайджанскаму насельніцтву, якое жыло ў вобласці, не далі ўдзельнічаць у гэтым рэферэндуме.

ВІДЭА
Беларускія пілоты хаваюць палёты ў Азербайджан. Як Лукашэнка ўзбройваў рэжым Аліева?
2020.10.11 09:36

Таксама ў інтэрв’ю:

  • Ці падобны канфлікт у Нагорным Карабаху на дзеянні Расеі ва Украіне;
  • Што павінна адбыцца, каб пачаўся працэс прызнання армянскай дзяржавы Арцах;
  • Мэты Ільхама Аліева і афіцыйнага Баку ў адносінах да Карабаху – вяртанне тэрыторыі і выгнанне армян ці нешта іншае;
  • Роля Турцыі ў канфлікце – што мусіць адбыцца, каб Турцыя не ўмешвалася ў канфлікт і армяне не баяліся другога генацыду;
  • Стаўленне міжнароднай супольнасці да канфлікту ў Нагорным Карабаху;
  • Пазіцыя Крамля – ці ёсць у Пуціна інтарэс аслабіць уладу Пашыняна і рэфарматараў, што прыйшлі да ўлады пасля рэвалюцыі 2018-га года, і вярнуць рэспубліканцаў, якія кіравалі Арменіяй больш за 20 гадоў;
  • Што трэба зрабіць, каб азербайджанцы і армяне прымірыліся і жылі адзін з адным так, як раней;
  • Ці ёсць памылкі і праблемы ў адносінах армянцаў і азербайджанцаў, якія можна вырашыць.

Інтэрв’ю выйшла ў праграме «ПраСвет» 09.10.2020

Калаж з фота: YVES HERMAN / Reuters / Forum

Стужка навінаў