Як у заапарку: польскія футбольныя фанаты глядзелі матч з клеткі. Шмат фота


Заўзятары кракаўскага футбольнага клубу «Хутнік», які выступае ў чацвёртым дывізіёне Польшчы, глядзелі гасцявы матч 18-га тура спаборніцтваў са «Спартаком» з Далешыцэ (1:0) у клетцы. Матч адбыўся 10 сакавіка.

Фотарэпартаж пра гэта з’явіўся на сайце польскіх ультрас stadionowioprawcy.net.

Паводле ананімнай крыніцы, фанатаў кракаўскага «Хутніка» змясцілі ў клетку за агрэсіўныя паводзіны.

Заўзятары правялі ў клетцы ўсю сустрэчу. Пасля матчу футбалісты «Хутніка» паціснулі ім рукі праз краты.

Кракаўскі «Хутник» – лідар у турнірнай табліцы чацвёртага дывізіёна Польшчы. «Спартак» займае апошняе, 18-е месца.

А гэта 2017 год. Той жа стадыён і тая ж клетка, але ў ёй фанаты фанаты клубу «Орлента» з Радзынь-Падляскага.

Паводле польскіх правілаў, фанаты гасцявой каманды павінны знаходзіцца ў «клетках». Часамі яны сапраўды выглядаюць як клеткі, а часамі гэта нешта накшталт высокай агароджы або ізаляваны сектар стадыёну.

Фота – stadionowioprawcy.net

ЮВ/Belsat.eu, паводле stadionowioprawcy.net

Стужка навінаў