Як у Міры раскапалі вустрыцы, якія елі Радзівілы


Падавалася, у Міры было столькі раскопак, што ўсё цікавае ўжо даўно знайшлі.

Летась скончылася даследванне руінаў жытла побач з Мірскім замкам, якое належала апошнім ягоным уладальнікам – князям Святаполк-Мірскім. Будынак быў узнесены пад канец ХІХ ст. Але археолаг з Інстытуту гісторыі Акадэміі навук Беларусі Ірына Ганецкая адкрыла на гэтым месцы нашмат старэйшы аб’ект – к. XVI – пач. XVII ст. Тых часоў, калі Радзівілы грунтоўна перабудоўвалі Мірскі замак.

Аказалася, што гэта – палац. Тут жа знайшлі рэшткі вельмі дарагога посуду з венецыянскага шкла, рэйнскай керамікі, зялёных паліхромных геральдычных печак, а сярод адходаў – шмат вустрыц. У другой палове XVII ст. палац дабудавалі, павялічыўшы ўдвая. А напрыканцы ХІХ ст. Святаполк-Мірскія нарасцілі яшчэ адзін паверх.

Навошта побач з замкам спатрэбіўся палац? Глядзіце ў новым выданні праграмы «Загадкі беларускай гісторыі» (відэа вышэй).

Праграма «Загадкі беларускай гісторыі» выходзіць на «Белсаце» кожны панядзелак а 18:45. Глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн і ў архіве на нашай старонцы.

ІА, belsat.eu

Стужка навінаў