Як у Лісабоне ды Барсэлоне. Камсамольскую вуліцу ў Менску накрылі парасонамі


Парасоны на Камсамольскай вуліцы.
Фота: velcom.by

У Менску на вуліцы Камсамольскай больш за 140 рознакаляровых парасонаў атулілі пешаходную зону, зрабіўшы яе камфортнай для адпачынку ў любое надвор’е. Інсталяцыю стварыла кампанія «velcom | A1».

Як адзначылі ў мабільным аператары, раней беларусы прывозілі фотаздымкі з мноствам парасонаў з еўрапейскіх гарадоў – для Лісабона, Барсэлоны, Кіева, Санкт-Пецярбургу і іншых, а цяпер падобную інсталяцыю могуць знайсці і ў цэнтры Менску.

Парасоны на Камсамольскай вуліцы.
Фота: velcom.by

«Пад абаронай ад гарачых сонечных прамянёў і праліўных дажджоў апынулася пешаходная вуліца Камсамольская. Колеру парасонаў былі выбраны не выпадкова: белы, чырвоны і жоўты – спалучэнне, блізкае брэнду velcom | A1. Пры гэтым белых парасонаў істотна больш – такая прапорцыя сімвалізуе пераход кампаніі да фірменнага стылю А1, у якім асноўны колер – белы», – распавялі ў кампаніі.

Hавiны
Антон Матолька патрабуе пракурорскую праверку адносна рэканструкцыі Камсамольскай вуліцы
2018.05.28 17:15

Традыцыя вывешваць парасоны ў паветры пачалася з партугальскага гораду Агеда, які стаў папулярным у 2012 годзе. З часам у межах праекту «Umbrella Sky Project» парасоны сталі з’яўляцца і ў іншых гарадах ды краінах. Пры гэтым колеры інсталяцыяў бываюць зусім рознымі – ад рознакаляровых да манатонных.

Парасоны ў небе над Адэсай.
Фота: Вольга Ярохіна, belsat.eu

МГ belsat.eu

Стужка навінаў