Як у Гомлі рыхтуюцца да візіту Лукашэнкі. Фотафакт


Аляксандр Лукашэнка 21 ліпеня наведвае Гомель, дзе прыме ўдзел у адкрыцці новай паліклінікі. Камунальнікі ўпрыгожваюць тэрыторыю, а карыстальнікі тэлеграм-каналаў заклікаюць правесці акцыю пратэсту.

Напярэдадні візіту Лукашэнкі камунальнікі ўпрыгожваюць тэрыторыю побач з паліклінікай.

Фота – belsat.eu
Фота – belsat.eu
Фота – belsat.eu
Фота – belsat.eu

Адначасова ў телеграм-каналах з’явіліся заклікі правесці сімвалічную акцыю пратэсту. Жыхары Гомля прапануюць загадзя пакінуць свой аўтамабіль на паркоўках каля крамаў «Алмі», «Лініі» і «Весты» ці ў дварах на вуліцы Мазурава, а падчас прыбыцця Лукашэнку пачаць сігналіць «так доўга, як зможаш». Да акцыі прапануецца далучыцца роварыстам і проста пешаходам. Дакладны час акцыі пакуль невядомы.

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў