Як цяжка жыць у Еўропе і заробкі паводле Белстату. Пра што не распавядуць на БТ

Палова беларусаў зарабляе ўдвая менш, чым самы бедны паляк, і ў пяць разоў горш, чым самы сціплы немец ці француз.

24 лістапада Белстат адрапартаваў, што сярэдні заробак у краіне ў кастрычніку 2020 года склаў 1285 рублёў.

На першы погляд – цудоўная навіна. Маўляў, нарэшце беларусы пачалі зарабляць абяцаныя больш за 10 гадоў Лукашэнкам 500 долараў (паводле кастрычніцкага курсу – 498 долараў).

Але толькі на першы погляд. Гаворка ідзе пра намінальны заробак, таму на рукі атрымліваецца каля 1100 рублёў (428 долараў, ці 363 еўры паводле курсу Нацбанку). Аднак гэта не асноўны міф «паспяховай» эканамічнай мадэлі Лукашэнкі.

Не будзем казаць пра нямецкія, французскія ці люксембургскія сярэднія намінальныя заробкі, якія складаюць некалькі тысяч еўраў. Возьмем Польшчу ці Літву, якія ў канцы 1980-х і на пачатку 1990-х былі нават у горшай эканамічнай сітуацыі, чым Беларусь. Што маюць сёння?

Hавiны
Дзівосы пры дзяржзакупках: чаму такія розныя кошты на малако?
2020.11.26 16:06

У трэцім квартале 2020 года сярэдні заробак у Польшчы быў 5169 злотых (на рукі выходзіць каля 850 еўраў). У Літве – 1411 еўраў (900 еўраў на рукі).

Аднак найбольш яскрава ўзровень дабрабыту ў краіне адлюстроўвае не сярэдні заробак, а медыянны. Сярэдні – гэта калі сабраць мнагатысячныя заробкі міністраў і заробкі некалькі соцень рублёў, напрыклад, звычайных рабочых і падзяліць іх суму на колькасць працоўных у краіне.

Аднак медыяна паказвае ўзровень заробку, вышэй і ніжэй за які атрымлівае аднолькавая колькасць работнікаў: палова беларусаў зарабляе менш за гэты лік, а другая палова – больш. Дзе знайсці гэты лік?

Белстат публікаваў такія звесткі за травень 2020 года. З іх вынікае, што палова працоўных беларусаў (больш за 2,4 млн чалавек) зарабляе менш за 893 рублі за месяц (паводле курсу за травень – каля 338 еўраў).

Польскі ж адпаведнік Белстату (GłównyUrządStatystyczny) апошні раз публікаваў такія звесткі напрыканцы 2019 года, за кастрычнік 2018 года. Тады, два гады таму, медыянны заробак палякаў складаў крыху больш за 4000 злотых (952 еўры).

Аб’ектыў
Як выглядае жыццё пенсіянераў у Беларусі і за мяжою?
2019.04.24 23:31

Найлепш, аднак, параўнаць беларускую медыяну з апошнімі звесткамі Еўрастату (статыстычная служба Еўрапейскага Звязу) за люты 2020 года адносна мінімальных заробкаў у краінах ЕЗ, якія калі і мяняюцца, то не часцей чым раз на год.

Дык вось мінімальны (прапісаны на заканадаўчым ўзроўні) заробак у суседняй Літве склаў 607 еўраў, у Польшчы – 610 еўраў, у Нямеччыне – 1584 еўраў, у Францыі – 1539.

Самыя багатыя сярод бедных грамадзянаў ЕЗ жывуць у Люксембургу, зарабляюць мінімалку – 2141 еўра.

Вось і атрымліваецца, што палова беларусаў зарабляе ўдвая менш, чым самы бедны паляк або літовец, і ў пяць разоў горш, чым самы сціплы немец або француз.

Дарэчы, мінімальны заробак у Беларусі ў гэтым годзе – 375 рублёў. Гэта 123 еўры, паводле сярэднеўзважанага курсу за кастрычнік.

Рэдакцыя можа не падзяляць меркавання аўтара.

Стужка навінаў