Як табе такое, Ілан Маск? МЗС Беларусі запрасіла вынаходніка ў Менск


Міністэрства замежных справаў Беларусі 24 красавіка афіцыйна запрасіла вядомага амерыканскага вынаходніка ды інвестара Ілана Маска ў Менск.

«Ілан Маск, афіцыйна запрашаем вас пачаць тэставаць сваю сістэму робатаксі ў Менску, у Беларусі», – гаворыцца ў афіцыйным «Твітэр»-акаўнце МЗС.

Такую заяву вонкавапалітычнае ведамства зрабіла ў адказ на публікацыю CNBC пра заяву вынаходніка адносна таго, што ў 2020 годзе кампанія Tesla, адным з заснавальнікаў якой ён быў, выпусціць на дарогі каля 1 млн сваіх робатаксі.

Пры гэтым Ілан Маск адзначыў, што рабатызаваныя сістэма таксі пакуль не будзе працаваць паўсюль, бо пакуль паездкі такой тэхнікі яшчэ не рэгулююцца.

ВІДЭА
Ілан Маск па-расейску пракаментаваў тўіт НТВ
2019.02.13 11:05

Але ён выказаў упэўненасць у тым, што ўжо літаральна налета падобнае рэгуляванне будзе працаваць хоць «дзе-небудзь».

МГ belsat.eu

Стужка навінаў