Як стварыць сапраўдны орган мясцовага самакіравання ў вашым двары ці вёсцы. Па кроках

У нашай краіне існуе некалькі дзясяткаў тысяч калегіяльных органаў тэрытарыяльнага грамадскага самакіравання, скарочана КОТГС. У юрыста ініцыятывы Змітра Кухлея рубрыка «Ведай свае правы!» праграмы «Маю права» даведалася, як гэтыя ўтварэнні цяпер працуюць і што можна зрабіць, каб выкарыстоўваць іх магчымасці напоўніцу.

Як даведацца, ці ёсць дзейсны камітэт самакіравання ў вашым раёне?

Мы раім накіраваць зварот у адміністрацыю з адмысловым запытам, вы можаце знайсці гэты прыклад звароту на нашым сайце, спампаваць яго, адаптаваць пад сябе, пазначыць дзе вы пражываеце, і накіраваць у мясцовую адміністрацыю. На працягу пятнаццаці дзён вам адкажуць, ці створаны гэта катос (ад расейскага варыянту КОТОС. – Заўв. Belsat.eu) на тэрыторыі, дзе вы пражываеце, ці яго няма.

Спатканне жыхароў аднаго з мікрараёнаў у Менску. Фота ад чытачоў Belsat.eu

Зараз фактычна ўсе гэтыя органы мясцовага самакіравання былі створаны фіктыўна. Людзей туды прызначылі, іх не абіралі. Улады нейкіх сваіх актывістаў абралі і зверху іх паставілі сябрамі катосаў, прызначылі гэтых старшынь.

«Жыццё мацнейшае. Жыве Беларусь!» Як жыхары ЖК «Магістр» апынуліся ў «гета»

Што рабіць, калі вы не задаволеныя працаю свайго мясцовага самакіравання?

Найбольш лёгкае – вы можаце звярнуцца ў Савет, напрыклад Менгарсавет і напісаць калектыўны зварот. Менгарсавет мае права расфармаваць гэты катос, калі ён парушае заканадаўства ці бяздзейнічае, напрыклад. Але гэта шлях, які, я думаю, цяжка прайсці, таму што ўлады стваралі гэтыя катосы, яны іх расфармоўваць не будуць.

Іншы шлях – гэта калі самі грамадзяне, сам мясцовы сход, проста скасоўвае гэты катос і засноўвае яго па-новаму. Гэта, зноў жа, трэба праводзіць мясцовы сход, працэдура абсалютна тая ж, як вылучэнне новых сябраў, выбары новых сябраў гэтага катоса. Проста гэты катос засноўваецца па-новаму.

Як арганізаваць выбары ў орган мясцовага самакіравання?

Абавязкова ў іх павінна ўдзельнічаць мінімум дваццаць пяць адсоткаў грамадзянаў, якія пражываюць на нейкай тэрыторыі. Перш за ўсё яны збіраюць подпісы для ініцыявання гэтага мясцовага сходу. Потым праводзяць сход.

Як арганізаваць сход?

Напрыклад, калі гэта вёска, і там пражывае невялікая колькасць грамадзянаў, вам патрэбна сабраць дзесяць адсоткаў подпісаў і потым арганізаваць агульны сход, куды прыйдуць дваццаць пяць ці болей адсоткаў жыхароў.

Дом з БЧБ-плотам размалявалі свастыкамі. Уласнікі падазраюць сілавікоў

Як быць з вялікімі тэрыторыямі, на якіх жыве шмат асобаў?

Звычайна, катосы, каторыя ў Менску створаныя, яны вялізарныя, там пражывае ад шасці да дваццаці тысяч чалавек. І зрабіць сход нават з дваццаць пяць адсоткаў грамадзянаў – гэта дзве, тры тысячы чалавек – нерэальна. А яны праводзяцца абавязкова ў памяшканнях.

Каб гэта правесці мы абралі такі больш зручны спосаб для грамадзянаў – праз вылучэнне ўпаўнаважаных.

Якім чынам вылучыць упаўнаважаных?

Мы прапануем грамадзянам, адначасова, калі яны збіраюць подпісы за ініцыяванне мясцовага сходу, таксама вылучаць сваіх упаўнаважаных. І тады гэты сход будзе праводзіцца як сход упаўнаважаных, на якіх вылучана дваццаць, пяцьдзясят чалавек упаўнаважаных – іх лягчэй сабраць, чым дзве-тры тысячы чалавек.

Якая працэдура папярэджання мясцовых уладаў аб правядзенні мясцовага сходу?

Вы проста калі сабралі адпаведную колькасць подпісаў, вы дасылаеце ім адпаведнае пісьмо – не пазней, чым за пятнаццаць дзён да даты правядзення гэтага сходу.

На працягу сямі дзён улады павінны вам выслаць адказ і прадставіць памяшканне для правядзення гэтага сходу. Гэта прапісана ў заканадаўстве, што ўлады павінны садзейнічаць арганізацыі мясцовых сходаў.

Ці могуць улады забараніць сход?

Улады не маюць права забараніць гэты сход. Там ёсць канкрэтны пералік калі сход не можа быць праведзены, напрыклад, пагроза нацыянальнай бяспекі. Але гэта мясцовая ініцыятыва, і я не думаю, што хтосьці будзе падымаць такія пытанні.

Такім чынам падсумуем…

Што рабіць, калі вы хочаце, каб у вашым раёне быў сапраўдны Камітэт тэрытарыяльнага самакіравання

Даведацца, ці існуе такі орган, даслаўшы запыт у мясцовую адміністрацыю.

Сабраць подпісы за правядзенне мясцовага сходу: не менш за 10 адсоткаў жыхароў для вёскі ды не менш за 25 адсоткаў – для гораду.

Адначасова збіраць подпісы за вылучэнне на сход упаўнаважаных прадстаўнікоў.

Прызначыць дату сходу і паведаміць у мясцовую адміністрацыю не пазней чым за пятнаццаць дзён.

Правесці сход, абраць сябраў і старшыню камітэту.

Адказы на любыя пытанні ды юрыдычную дапамогу можна атрымаць на сайце ініцыятывы.

Таксама ў праграме «Маю права»:

  • Пачалі караць за нацыянальную сімволіку ў вокнах і на гаўбцах
  • Моладзь пераследуюць паводле крымінальных артыкулаў

Праваабарончую праграму «Маю права» глядзіце кожную пятніцу а 19:05 на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн, на YouTube-канале «Белсат Life» або ў закладцы «Праграмы» на нашай старонцы.

Hавiны