Як Расея выдае падробленыя пашпарты сваім аператыўнікам ва Украіне


Даследчыкі bellingcat выявілі шэраг грамадзянаў Расеі, якія прыбывалі ва Украіну па падробленых пашпартах. Крэмль такім чынам хавае сваіх спецслужбоўцаў.

Паводле bellingcat 27 кастрычніка 2014 году ў Крым прыбыў Ігар Мікалаевіч Берагавы. Адметна, што Ігар Мікалаевіч нарадзіўся 30 снежня 1965 году ў Сімферопалі. Даследчыкі звярнулі ўвагу на тое, што дата нараджэння і імя Берагавога такія ж самыя, як і сумнавядомага камандзіра сепаратыстаў Ігара Мікалаевіча Безлера, які кантраляваў Горлаўку ў 2014 годзе.

Падчас падрабязнага аналізу пашпартоў Берагавога і Безлера даследчыкі прыйшлі да высновы, што гэта адна і тая ж асоба. Справа ў тым, што расейскія пашпарты лёгка чытаюцца. Першыя дзве лічбы дзесяці значнага нумару пашпарту ўказваюць на ўстанову, якая выдала пашпарт, наступныя дзве лічбы паказваюць год, у якім быў надрукаваны бланк, а апошнія шэсць лічбаў з’яўляюцца серыйным нумарам пашпарту.

Фота: bellingcat.com

Пашпарт «Берагавога» (нумар 4513078492) быў выдадзены ў Маскве. Наступныя дзве лічбы -13 – сведчаць, што пашпарт быў выдадзены ў 2013, або ў 2014 годзе. Акрамя звестак з пашпарту, даследчыкі, дзеля спраўджання асобы грамадзяніна Расеі, выкарыстоўваюць нумар падаткаплатніка, які маюць усе расейцы з 18-ці гадоў. Аднак звестак пра Берагавога ў расейскіх афіцыйных базах няма. А гэта дэманструе, што Берагавы, хутчэй за ўсё, не сапраўдны грамадзянін РФ.

Такім чынам Безлеру быў выдадзены ўнутраны расейскі пашпарт на імя Берагавога. Безлер/Берагавы выкарыстаў гэты пашпарт для паездак з Расеі ва Украіну.

Спецслужбоўцы ў канфліктах

Падобным чынам даследчыкі выявілі яшчэ шэраг асобаў з падобнымі пашпартамі і звестак пра якіх няма ў іншых афіцыйных базах РФ. Сярод такіх асобаў Андрэй Іванавіч Лапцеў, які нарадзіўся 6 красавіка 1967 года. Нумар ягонага пашпарту – 4513078464 вельмі падобны да нумару пашпарту Берагавога – 4513078492. Але Андрэя Лапцева ўдалося ідэнтыфікаваць. На самой справе гэта афіцэр ГРУ Алег Іваннікаў.

Фота: bellingcat.com

Спецслужбовец Іваннікаў пад імем Лапцева займаў пасаду старшыні Рады Бяспекі (2004-2006) і міністра абароны і надзвычайных сітуацыяў (2006-2008) самаабвешчанай рэспублікі Паўднёвая Асеція. На ўсходзе Украіны Іваннікаў / Лапцеў дзейнічалі пад кодавымі імёнамі «Андрэй Іванавіч» і «Арыён».

Hавiны
Украіна ўвяла адмысловы рэжым на Данбасе
2019.10.30 16:17

Такім чынам Безлер – адзін з многіх расейскіх аператыўнікаў, якім расейскія спецслужбы выдалі падробленыя пашпарты падчас працы на Украіне.

Hавiны
За 5 гадоў вайны на Данбасе загінулі больш за 3 тысячы мірных жыхароў
2019.11.03 12:16

 

СК belsat.eu

Стужка навінаў