Як расеец ратуе ў Клімавічах беларускую літаратуру


У хаце Сяргея Аржанцава, жыхара гораду Клімавічы, вялікая бібліятэка, там нямала рарытэтных выданняў. Сяргей сабраў іх у вясковых і школьных бібліятэках, якія ў раёне ўжо зачынілі. Сам ён расеец па паходжанні, але беларускую мову лічыць сваёй улюбёнай.

«Пасля закрыцця школ, вырашаецца, што рабіць з кніжным фондам школьнай бібліятэкі, – распавёў спадар Аржанцаў. – Але часцей за ўсё гэтыя кнігі аддаюць проста на макулатуру, бо ў іншыя школы ўсё забраць не могуць».

Цяпер у Беларусі кнігі з зачыненых школаў трапляюць у сельскія бібліятэкі? Але дзе гарантыя, што ніхто не ліквідуе і сельскіх бібліятэк, бо людзей у вёсках штораз менш, заўважыў жыхар Клімавічаў.

«Захоўваючы гэтыя беларускія кнігі, ён дае спадзяванне і надзею, што яны спатрэбяцца, – распавёў пра спадара Аржанцава каардынатар магілёўскага філіялу Беларускай асацыяцыі журналістаў Барыс Вырвіч. – Яны сапраўды становяцца патрэбнымі, бо ён не проста робіць з іх бібліятэку, а ён пасля гэтыя кнігі дорыць тым людзям, якія сапраўды будуць іх чытаць».

Сюжэт праграмы «Рэпартэр», якая выходзіць на «Белсаце» шточацвер а 21.50. Глядзець праграму можна гэтаксама ў онлайн-трансляцыі на нашым сайце альбо ў нашым архіве.

МЯ, belsat.eu

Стужка навінаў