Як Пуцін святкаваў вызваленне Масквы ад ліцвінаў і палякаў


[vc_row][vc_column][vc_video link=”https://youtu.be/xK-q5eusK88″][vc_column_text]Кіраўнік Расеі Уладзімір Пуцін у Дзень народнага адзінства ўсклаў разам з патрыярхам Маскоўскім і Усяе Русі Кірылам кветкі да помніка Мініна і Пажарскага ды зрабіў сэлфі з моладдзю.

У цырымоніі ўскладання кветак прынялі ўдзел таксама прадстаўнікі іншых рэлігіяў і хрысціянскіх канфесіяў – ісламу, будызму, юдаізму, стараабрадніцтва і каталіцтва.

4-га лістапада ў Расеі святкуюць Дзень народнага адзінства, які афіцыйна адзначаюць з 2005 года. Гэтую дату ўвялі як альтэрнатыву для адмененага святкавання гадавіны Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 года.

Расейцы ўзгадваюць, як у лістападзе 1612 года вызвалілі Маскву ад літоўскага і польскага войскаў.

Вялікі гетман літоўскі Ян Караль Хадкевіч. Фота wikipedia.org
Вялікі гетман літоўскі Ян Караль Хадкевіч. Фота wikipedia.org

У канцы лета-пачатку верасня ў Маскву накіраваліся войскі вялікага гетмана літоўскага Яна Хадкевіча, каб дапамагчы літоўска-польскаму гарнізону ў Маскве. Хадкевіча ля Масквы сустрэлі атрады расейскіх паўстанцаў, якімі камандавалі купец Кузьма Мінін і князь Дзмітрый Пажарскі. Паўстанцы не дазволілі трапіць у Маскву ліцвінам, у выніку літоўска-польскі гарнізон не здолеў пратрымацца без новых сілаў і быў выгнаны.

Адступаючы, Ян Хадкевіч сустрэў у Вязьме свежыя каралеўскія аддзелы, з якімі ў Маскву ехаў кароль Жыгімонт ІІІ і каралевіч Уладзіслаў, каб заняць маскоўскі трон. Каралевіча суправаджаў канцлер ВКЛ Леў Сапега. Але гэтая армія затрымалася ў дарозе, спрабуючы ўзяць Валакаламск, і да моманту капітуляцыі польска-літоўскага гарнізону не паспела. А потым ужо было позна: у лютым 1613 году земскі сабор абраў новага цара, 16-гадовага Міхаіла Фёдаравіча Раманава, пачынальніка новай дынастыі ў Расеі.

У гонар вызвалення Масквы ад ліцвінаў і палякаў імператар Аляксандр І даў загад усталяваць у гэтым горадзе помнік Мініну і Пажарскаму, які стаўся першым у гісторыі Расеі помнікам не цару або палкаводцу, а гістарычным дзеячам.

У Маскве з нагоды Дня адзінства свае маршы зладзілі нацыяналісты і патрыёты.

Максім Ярашэвіч, belsat.eu

Стужка навінаў