Як пратэставалі супраць інтэграцыі. Выніковае відэа


29 снежня ў Менску прайшлі адразу дзве акцыі супраць інтэграцыі з Расеяй. Апоўдні на Кастрычніцкай плошчы прайшоў мітынг, у якім, паводле падлікаў ініцыятывы #controlBY, узялі ўдзел каля 150 чалавек. Пасля мітынгу людзі прайшлі шэсцем да плошчы Незалежнасці. Другая акцыя распачалася а 15-й, пратэстоўцы зладзілі ланцуг незалежнасці ўздоўж галоўнага праспекту сталіцы. «Белсат» зладзіў стрымы з дзвюх акцыяў.

Чаму пратэсты прыцягнулі мала ўдзельнікаў?

Сустаршыня Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Павел Севярынец заклікаў сабрацца ў нядзелю, 29 снежня, а 12-й на Кастрычніцкай плошчы, прайсціся шэсцем па праспекце да станцыі метро «Маскоўская» і вярнуцца назад. Але ў чацвер раніцай яго арыштаваў АМАП – цяпер Севярынец на Акрэсціна.

Пасля гэтага аргкамітэт Кампаніі ў абарону незалежнасці прапанаваў усім ахвотным замест шэсця стаць у жывы ланцуг на праспекце Незалежнасці ад Галоўнага паштамту да Кастрычніцкай плошчы з 15:00 да 15:30.

Ланцуг Незалежнасці 29 снежня 2019 г. Фота – Ірына Арахоўская / «Белсат»
Ланцуг Незалежнасці 29 снежня 2019 г. Фота – Ірына Арахоўская / «Белсат»
Ланцуг Незалежнасці 29 снежня 2019 г. Фота – Ірына Арахоўская / «Белсат»
Ланцуг Незалежнасці 29 снежня 2019 г. Фота – Ірына Арахоўская / «Белсат»

Пазней сустаршыня Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Вольга Кавалькова заявіла, што будзе і на плошчы, і ў ланцугу. Некаторыя каментатары пачалі пісаць, што зробяць тое ж самае, «каб не было сорамна перад Паўлам».

На адсутнасць каардынацыі паміж арганізатарамі акцыяў і на недастатковую колькасць інфармацыі аб імпрэзах неаднаразова звярталі ўвагу ўдзельнікі пратэсту.

Мітынг на Кастрычніцкай плошчы, 29 снежня. Фота – Ірына Арахоўская / «Белсат»
Мітынг на Кастрычніцкай плошчы, 29 снежня. Фота – Ірына Арахоўская / «Белсат»
Акцыя супраць інтэграцыі з Расеяй. 29 снежня 2019 г. Фота – Ірына Арахоўская / «Белсат»

30 і яшчэ 1 дарожная мапа

На дадзеным этапе Менск і Масква практычна ўзгаднілі 30 дарожных мапаў далейшай інтэграцыі. Аляксандр Лукашэнка 24 снежня распавёў у інтэрвʼю «Эхо Москвы», што 31-я інтэграцыйная мапа – гэта план будаўніцтва наднацыянальных органаў (у тым ліку парламенту і, імаверна, увядзення пасады прэзідэнта Саюзнай дзяржавы).

Крыніцы расейскага выдання РБК, знаёмыя з перамовамі Масквы і Менску, сцвярджаюць, што аб стварэнні наднацыянальных органаў «на дадзеным этапе» гаворкі не вядзецца. Як мінімум праз тэрмін рэалізацыі прапановаў: самы кароткі тэрмін выканання самых простых дарожных мапаў – 2021 год. На іншыя прадугледжана яшчэ больш часу: скончыць да 2023 ці нават да 2024 года. Таму перспектыва стварэння наднацыянальных органаў або адзінага эмісійнага цэнтру вельмі далёкая.

Hавiны
Што трэба ведаць пра «дарожныя мапы» і перамовы Лукашэнкі з Пуціным
2019.12.04 16:26

АА belsat.eu

Стужка навінаў