Як прайшоў збор подпісаў за Бабарыку каля рэзідэнцыі Лукашэнкі. Фотафакт

Збор подпісаў за Віктара Бабарыку пад Менскам. Фота: НГ / belsat.eu

Пад Менскам каля адной з рэзідэнцыяў дзейнага кіраўніка Беларусі прайшоў збор подпісаў за альтэрнатыўных прэтэндэнтаў у кандыдаты на пост прэзідэнта.

30 траўня ў дачнае таварыства каля рэзідэнцыі «Азёрны» Аляксандра Лукашэнкі прыехала зборшчыца подпісаў за былога кіраўніка «Белгазпрамбанку» Віктара Бабарыку.

«Калі б сёлета не было такіх прэтэндэнтаў як Бабарыка, Цапкала ці Ціханоўскі, гэтыя выбары прайшлі б, магчыма, міма мяне», – адзначыла суразмоўца.

Ва ўмовах пандэміі каронавіруса была вырашана збіраць подпісы на адкрытай пляцоўцы. Праўда, жадаючых паставіць свой подпіс амаль не было. За 40 хвілінаў аддаць голас за Бабарыку прыйшоў толькі адзін чалавек. Магчыма, прычынай таму лівень.

Збор подпісаў за Віктара Бабарыку пад Менскам. Фота: НГ / belsat.eu

«Спадзяюся паразмаўляць пасля 9 жніўня», – сказаў падпісант на просьбу распавесці пра прычыну, якая падштурхнула яго паставіць подпіс.

Бабарыка сабраў траціну подпісаў за сваё вылучэнне

Нагадаем, 27 траўня Віктар Бабарыка паведаміў пра тое, што ягоная ініцыятыўная група сабрала больш за 50 тыс. подпісаў з неабходных 100 тыс. У былога кіраўніка «Белгазпрамбанку» найвялікшая група сярод усіх альтэрнатыўных прэтэндэнтаў.

МГ, фота НГ belsat.eu

Hавiны