Як пост у «Facebook’у» дапамог у рэбрэндынгу кампаніі «Белавія»


На боінгах беларускай нацыянальнай авіякампаніі з’явіцца валошка. Рэбрэндынг закране як афарбоўку так і інтэр’ер.

Здымак «Boeing 737-800» з новым дызайнам у свой Instagram выклаў авіяпапараццы jenschuld. Ён зрабіў фатаграфію летака падчас тэставага палёту на тэрыторыі аэрадрому «Boeing Field», які месціцца непадалёк ад заводу ў Сіетле.

Афіцыйная прэзентацыя самалёта ў новых колерах адбудзецца 15 жніўня ў Менскім Нацыянальным аэрапорце аб 11:00.

«Белавія» задумала рэбрэндынг улетку 2014 года. Спецыялісты «Боінга» садзейнічалі ў распрацоўцы новага выгляду, хоць праект для новага дызайну самалётаў прыдумаў беларускі дызайнер Ілья Андрэеў, які апошнія гады жыве і працуе ў Маскве.

Цяпер у інтэрнэце ідзе жвавае абмеркаванне валошкі. Паводле некаторых каментатараў, з задачаў каманда не справілася – кветка цалкам нават не змясцілася на хвасце.

Сам Ілля піша:

«Пост у фэйсбуку, тым не менш, гэта пост у фэйсбуку, а цяпер мы глядзім на сапраўдны Боінг 737-800».

ДР belsat.eu

Стужка навінаў